Каміта́с (арм.: Կոմիտաս; сапраўднае імя Сагамо́н Гево́ркавіч Сагаманя́н, арм.: Սողոմոն Գևորգի Սողոմոնյան; 8 кастрычніка 1869, мястэчка Куціна, Турцыя22 кастрычніка 1935) — армянскі кампазітар, фалькларыст, спявак, харавы дырыжор, музычны дзеяч; заснавальнік армянскай класічнай музыкі, нацыянальнай школы спеваў і навуковай музычнай этнаграфіі.

Камітас
арм.: Կոմիտաս
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння26 верасня (8 кастрычніка) 1869[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці22 кастрычніка 1935(1935-10-22)[3][4][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіікампазітар, музычны этнограф, музыказнавец, спявак, дырыжор, хормайстар, музычны педагог, vardapet, фалькларыст
Пеўчы голасбарытон
Інструментывакал[d]
ЖанрыArmenian folk music[d]
ВыхаванцыVardan Sargsyan[d]
komitasmuseum.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё правіць

Музыцы вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі таксама ў М. Екмаляна ў Тбілісі (1895). У 1896—99 у Берліне, дзе скончыў прыватную кансерваторыю Р. Шміта і ўніверсітэт. Узначальваў музычныя класы і арганізаваны ім хор Эчміядзінскай акадэміі. Майстар харавой поліфаніі. Збіраў і даследаваў музычны фальклор. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі ў 1910 пераехаў у Стамбул, з 1919 жыў у Парыжы. Апошнія 20 гадоў жыцця пакутаваў ад цяжкай душэўнай хваробы.

Дзейнасць правіць

Камітас збіраў і даследаваў музычны фальклор (запісаў больш за 3000 армянскіх, курдскіх, персідскіх, турэцкіх народных песень).

Яго творчасць адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай кампазітарскай школы. Аўтар фартэпіянных мініяцюр і іншых інструментальных п'ес.

Выданні твораў правіць

  • Собр. соч. Т. 1—6. Ереван, 1969—82.

Зноскі

  1. а б в г д Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б в Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990.
  3. Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Komitas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Камітас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 529.
  • Шавердян А. И. Комитас и армянская музыкальная культура. Ереван, 1956.
  • Геодакян Г. Ш. Комитас. Ереван, 1969.

Спасылкі правіць