Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць (ГБАВ; тадж. Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан.

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
тадж.: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон
КраінаСцяг Таджыкістана Таджыкістан
СтатусАўтаномная вобласць
Уваходзіць уРэспубліку Таджыкістан
Уключае1 горад, 7 раёнаў, 43 сельскіх абшчын
Адміністрацыйны цэнтрХарог
Дата ўтварэння2 студзеня 1925
СтаршыняКадзір Касім
Афіцыйныя мовытаджыкская, памірскія
Насельніцтва (2010)
220 600 (3 %, 5-е месца)
Шчыльнасць3,4 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны складпамірцы — 94,0 %, кіргізы — 5,8 %[1]
Канфесійны складісмаіліты, суніты
Плошча64 200 км²
(44,9 %, 1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 7496 м
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць на карце
Часавы поясUTC+6
АбрэвіятураGB
Код ISO 3166-2TJ-BG
Індэкс FIPSTI01
Тэлефонны код+992 3522
Паштовыя індэксы736000
Код аўтам. нумароў04РТ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утворана 2 студзеня 1925 указам ЦВК СССР. 4 жніўня 1967 года за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве ўзнагароджана Ордэнам Леніна.

ГБАВ мяжуе на поўначы з Кыргызстанам, на ўсходзе — з Кітаем, на поўдні і захадзе — з Афганістанам. Плошча 64,2 тыс. км² (44,9 % тэрыторыі Таджыкістана). Насельніцтва 220,6 тыс. чалавек (2010), 3% насельніцтва рэспублікі. У вобласці 7 раёнаў, 43 сельскія абшчыны, 1 горад — Харог.

Вялікую частку тэрыторыі ГБАВ займае высакагор’е Паміра (вышэйшы пункт — пік Ісмаіла Самані, былы пік Камунізму (7495 м)), з-за якога часам завецца «Дахам свету».

Зноскі