Вуліца Калініна (Мінск)

Вуліца Калініна — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска, названая ў гонар М. І. Калініна ў 1946 г. Да гэтага часу называлася Мапроўскай[1]. У 2020 г. некаторыя мінчане прапанавалі пераназваць яе ў вуліцу Быкава, але безвынікова[2]. Цягнецца ад аднайменнай плошчы да вуліцы Я. Коласа, 1,1 км[3]. Пераважная забудова: 5-павярховыя жылыя дамы і 2-павярховыя маласямейныя дамы барачнага тыпу[4]. Сярод сацыяльна-значных аб’ектаў: гімназія № 18 (былая сярэдняя школа № 49) і сярэдняя школа № 73.

вуліца Калініна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнПершамайскі
Працягласць
  • 1,1 км
Пакрыццёасфальтавае
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Парк Чалюскінцаў
Назва ў гонарМіхаіл Іванавіч Калінін
Паштовы індэкс220012
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі

правіць