Андрэ Анана

камерунскі футбаліст

Андрэ́ Анана́ (фр.: André Onana; нар. 2 красавіка 1996) — камерунскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна.

Футбол
Андрэ Анана
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся2 красавіка 1996(1996-04-02)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства Камерун
Рост185 см
Вага82 кг
Пазіцыябрамнік
Інфармацыя пра клуб
КлубАнглія Манчэстэр Юнайтэд
Нумар24
Маладзёжныя клубы
2006—2010Камерун Акадэмія Самюэля Это’о
2010—2015Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2022Нідэрланды Аякс148 (-125)
2015—2016  Нідэрланды Ёнг Аякс39 (-66)
2022—2023Італія Інтэрнацыянале24 (-24)
2023—Англія Манчэстэр Юнайтэд
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2022Камерун Камерун34 (-30)
Узнагароды і медалі
Кубкі афрыканскіх нацый
БронзаКамерун 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Аякс» правіць

Анана нарадзіўся ў Камеруне і, дзякуючы адмысловай фундацыі Самюэля Это’о, атрымаў магчмасць у 2010 годзе далучыцца да акадэміі «Барселоны»[3]. Да прафесійнай каманды ігрок не далучыўся, бо ў пачатку студзеня 2015 года вырашыў адправіцца ў Нідэрланды, дзе склаў пагадненне з амстэрдамскім «Аяксам». Далучыўся да моладзевай каманды клуба, за якую дэбютаваў у лютым таго ж года. Ужо наступным годам 20 жніўня камерунец дэбютаваў у асноўнай камандзе «Аякса» ў матчы супраць «Вілем II». Менавіта з таго сезона 2016/17 трывала заняў месца ў браме амстэрдамцаў. У маі 2017 года ігрок падоўжыў кантракт з клубам да 2021 года[4]. У сакавіку 2019 года ён зрабіў яшчэ адное падаўжэнне дагавора да чэрвеня 2022 года[5]. У лістападзе 2019 года ў інтэрв’ю выказаў цікавасць да англійскай Прэм’ер-лігі[6]. У лютым 2021 года брамніку забаранілі гуляць на працягу 12 месяцаў пасля таго, як УЕФА выявіў станоўчае тэставанне на забароненае рэчыва фурасемід. «Аякс» апеляваў на вырак арганізацыі, спасылаючыся на памылковае ўжыванне жонкавых лекаў[7]. У выніку тэрмін забароны быў зніжаны да дзевяці месяцаў арбітражным спартыўным судом у чэрвені[8]. 24 лістапада 2021 года, адбыўшы дыскваліфікацыю, брамнік вярнуўся на поле ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Бешыкташа». Матч скончыўся перамогай «Аякса» з лікам 2:1. У маі 2022 года стала вядома аб сыходзе іграка з клуба па заканчэнні сезона.

«Інтэрнацыянале» правіць

1 ліпеня 2022 года «Інтэрнацыянале» афіцыйна пацвердзіў складанне з Ананам пяцігадовай угоды[9]. З часам выйграў канкурэнцыю ў складзе з Самірам Ханданавічам, дапамог камандзе выйграць Суперкубак і Кубак Італіі, а таксама дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

«Манчэстэр Юнайтэд» правіць

У ліпені 2023 года за 43 млн фунтаў перайшоў у англійскі «Манчэстэр Юнайтэд»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Анана мае на сваім рахунку выступы ў складзе моладзевай зборнай Камеруна. У нацыянальную зборную быў запрошаны на таварыскую гульню супраць зборнай Францыі ў маі 2016 года[11], але дэбют іграка прыпаў на пераможны таварыскі матч супраць зборнай Габона ў верасні таго ж года. Галкіпер абараняў браму сваёй каманды ў матчы за трэцяе месца на Кубка афрыканскіх нацый 2021 года супраць зборнай Буркіна-Фасо[12].

Трапіў у заяўку зборнай Камеруна на чэмпіянат свету 2022, дзе правёў першы матч супраць Швейцарыі, пасля чаго праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды і адпраўлены дамоў. 23 снежня 2022 года абвясціў пра завяршэнне міжнароднай кар’еры.

Дасягненні правіць

«Аякс»:

«Інтэрнацыянале»:

Заўвагі правіць