Шарліз Тэран (па-афрыкаанс: Charlize Theron; нарадзілася 7 жніўня 1975 году, Бэноні, ПАР) — амэрыканская кінаакторка паўднёваафрыканскага паходжаньня, якая стала вядомай у канцы 1990-х гадоў дзякуючы ролям у фільмах «Два дні ў даліне», «Магутны Джо Янг», «Адвакат д’ябла» і «Правілы вінаробаў». Атрымаўшы высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг кінаўзнагародаў за ролю сэрыйнай забойцы Эйлін Ўорнас у фільме «Монстар», Тэрон першай з афрыканцаў была ўдастоена прэміі «Оскар» за выкананьне тут галоўнай ролі. Пасьля яна была яшчэ раз намінаваная на «Оскара» за ролю ў фільме «Паўночная краіна».

Шарліз Тэран
Charlize Theron
Шарліз Тэран на 82-й цырымоніі ўручэньня кінапрэміі «Оскар» у 2010 годзе
Дата нараджэньня 7 жніўня 1975 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Бэноні, ПАР
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1995 — цяпер
Дзеці Jackson Theron[d] і August Theron[d]
Узнагароды «Оскар» (2003)
IMDb ID nm0000234
Сайт charlizetheron.com

Выбраная фільмаграфія

рэдагаваць
ГодБеларуская назваАрыгінальная назваРоля
1996фТое, што ты робіш(en)That Thing You Do!Ціна Паўэрс
2004фЖыцьцё і сьмерть Пітэра Сэлэрза(en)The Life and Death of Peter SellersБріт Экланд[1]
2012фПраметэй(en)PrometheusМэрэдіт Вікерс
2015фВар'яцкі Макс: Дарога гневу(en)Mad Max: Fury Roadімператрыца Фуріоза
2016фАпошняе твар(en)Corpse BrideВрэн
2017фФорсаж 8(en)The Fate of the FuriousСайфэр
2017сОрвілThe OrvilleПрыя Лавеск
2018фТаллі(en)TullyМарло
2018фГрынго(en)GringoЭлейн Маркінсан
2019фАвантура(en)Long ShotШарлот Філд

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Шарліз Тэрансховішча мультымэдыйных матэрыялаў