Савет міністраў Рэспублікі Беларусь

Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.89583; 27.545

Саве́т міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыцьцяўляе кіраўніцтва сыстэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных установаў, а таксама мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў у Беларусі. Паводле Закону, штоквартал падае прэзыдэнту справаздачу аб сваёй дзейнасьці. Забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і пастановаў прэзыдэнта. З 1994 году прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам, з 1996 году са згоды Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Намесьнікі прэм’ера, міністры і старшыні дзяржкамітэтаў прызначаюцца прэзыдэнтам[7].

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
АбрэвіятураСМ РБ
ПапярэднікСавет міністраў БССР
Дата ўтварэньня18 верасьня 1991 (32 гады таму)
Тыпурад
Юрыдычны статусдзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэраМаскоўскі раён, вул. Савецкая, д. 11[1]
МесцазнаходжаньнеСьцяг Менску Менск
Дзейнічае ў рэгіёнахСьцяг Беларусі Беларусь
Афіцыйныя мовыбеларуская, расейская
Прэм’ер-міністарРаман Галоўчанка[2]
Першы намесьнікМікалай Снапкоў
НамесьнікіЮры Назараў, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак, Пётар Пархомчык[3]
Міністар эканомікіАляксандар Чарвякоў
Асноўныя асобыЮры Селівёрстаў, Сяргей Алейнік[4]
Кіроўны органПрэзыдыюм
Зьвязаныя кампаніі«Белнафтахім», «Беллеспаперапрам»
Сайтgovernment.gov.by
Колішняя назваКабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994[5] — 24 лістапада 1996)[6]

Падае ў адстаўку па рашэньні, перавыбраньні і заканчэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта, выказе недаверу Палатай прадстаўнікоў. Пры гэтым працягвае ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы да прызначэньня новага складу[8]. Правамоцныя пасяджэньні праводзяцца прынамсі аднойчы на тры месяцы пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў прысутных. На пасяджэньнях разглядаюцца падрыхтоўка і выкананьне каштарысу, захады разьвіцьця краіны, кірункі дзяржаўнага кіраваньня, падрыхтоўка справаздачы аб дзейнасьці перад прэзыдэнтам. Пастановы могуць касавацца прэзыдэнтам. Распараджэньні прэм’ера выдаюцца на даручэньне Савета міністраў.

Паўнамоцтвы рэдагаваць

Паводле 106-га артыкула зьмененай Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляе Ўрад — Савет міністраў Рэспублікі Беларусь — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня». Згодна са 107-м артыкулам Канстытуцыі «Урад Рэспублікі Беларусь:

  • кіруе сыстэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых органаў выканаўчай улады;
  • распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і зьнешняй палітыкі і прымае захады па іх рэалізацыі;
  • распрацоўвае і прадстаўляе прэзыдэнту для ўнясення ў Парлямэнт праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананьні;
  • забясьпечвае правядзеньне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалёгіі, сацыяльнага забесьпячэння і аплаты працы;
  • прымае захады па забесьпячэньні правоў і свабодаў грамадзянаў, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці, ахове ўласьнасьці і грамадзкага парадку, барацьбе са злачыннасьцю;
  • выступае ад імя ўласьніка ў дачыненьні да маёмасьці, якая зьяўляецца ўласнасьцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраваньне дзяржаўнай уласнасьцю;
  • забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэньняў прэзыдэнта;
  • адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі прэзыдэнта[6].

Склад рэдагаваць

У склад Савету Міністраў Беларусі ўваходзяць[7]:

  • Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
  • намесьнікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
  • міністры
  • старшыні дзяржаўных камітэтаў
  • кіраўнік Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • старшыня Кіраваньня Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў
  • іншыя службовыя асобы па рашэньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасьць рэдагаваць

Савет Міністраў адказвае за працу дзяржаўных органаў, у ліку якіх[9]:

Цяперашні склад рэдагаваць

Пасада[11]Імя
Прэм’ер-міністар Рэспублікі БеларусьРаман Галоўчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі БеларусьІгар Сергяенка
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьВасіль Герасімаў
Старшыня Ўправы Нацыянальнага банку Рэспублікі БеларусьПавал Калавур
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьМікалай Снапкоў
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьЛеанід Заяц, Пётар Пархомчык, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак
Міністэрства абароны Рэспублікі БеларусьВіктар Хрэнін
Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьАндрэй Іванец
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі БеларусьАляксей Багданаў
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі БеларусьРуслан Пархамовіч
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі БеларусьЗьміцер Піневіч
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі БеларусьСяргей Алейнік
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі БеларусьУладзімер Пярцоў
Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьАнатоль Маркевіч
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі БеларусьАляксандар Кулік
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі БеларусьВадзім Сіняўскі
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі БеларусьСяргей Налівайка
Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі БеларусьАляксандар Рагожнік
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі БеларусьІрына Касьцевіч
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі БеларусьАндрэй Худык
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі БеларусьСяргей Барташ
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі БеларусьСяргей Кавальчук
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі БеларусьКанстанцін Шульган
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі БеларусьАляксей Аўраменка
Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьІван Кубракоў
Міністэрства фінансаў Рэспублікі БеларусьЮры Селівёрстаў
Міністэрства эканомікі Рэспублікі БеларусьАляксандар Чарвякоў
Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі БеларусьВіктар Каранкевіч
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі БеларусьСяргей Хаменка
Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь[12]Зьміцер Пантус
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі БеларусьЗьміцер Матусевіч
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі БеларусьСяргей Шлычкоў
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьВалянцін Татарыцкі
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі БеларусьУладзімер Арлоўскі
Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі БеларусьКанстанцін Моластаў
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі БеларусьІван Церцель
Кіраўнік Апарату Савета міністраў Рэспублікі БеларусьКанстанцін Бурак
Старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіУладзімер Гусакоў
Старшыня Ўправы Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваўАлег Мацкевіч

Прэзыдыюм рэдагаваць

Правамоцныя пасяджэньні Прэзыдыюма праводзяцца прынамсі штомесяц пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў ад агульнай колькасьці сябраў[9].

Пасада[4]Імя
Прэм’ер-міністар Рэспублікі БеларусьРаман Галоўчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі БеларусьІгар Сергяенка
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьВасіль Герасімаў
Старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь[13]Павал Калавур
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьМікалай Снапкоў
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьЛеанід Заяц, Пётар Пархомчык, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак
Міністар эканомікі Рэспублікі БеларусьАляксандар Чарвякоў
Міністар фінансаў Рэспублікі БеларусьЮры Селівёрстаў
Міністар замежных справаў Рэспублікі БеларусьСяргей Алейнік

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кантакты // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Прэм'ер-міністар // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Намесьнікі // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ а б Прэзыдыюм // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Мечыслаў Грыб. Канстытуцыя 1994 году // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2003 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ а б А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17 кастрычніка 2004 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ а б Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 1—8) // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2008. — № 143 (26256). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 9—12) // Зьвязда. — 5 жніўня 2008. — № 144 (26257). — С. 3.
  9. ^ а б А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Зьвязда. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраваньне).
  10. ^ Падпарадкаваныя арганізацыі // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 2 ліпеня 2020 г.
  11. ^ Міністэрствы // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  12. ^ Дзяржаўныя камітэты // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  13. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 424-З «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкул 34. Прэзыдыюм Савету міністраў Рэспублікі Беларусь) (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 28 ліпеня 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць