Пяст Глівіцы

польскі футбольны клюб

«Пяст» (па-польску: Piast) — польскі футбольны клюб з гораду Глівіцы. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы фіналіст Кубка Польшчы (1978, 1983).

Пяст
Поўная назвапа-польску: Gliwicki Klub Sportowy "Piast" Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны1945
ГорадГлівіцы, Польшча
СтадыёнПяст
Умяшчальнасьць: 10 037
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЭкстракляса
 · 2022—20235 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
piast.gliwice.pl (пол.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў зарэгістраваны ў гарадзкой радзе 18 чэрвеня 1945 году як спартовая арганізацыя пад назвай «Пяст», у гонар выбітнай польскай каралеўскай дынастыі. Галоўнымі ініцыятарамі стварэньня клюбу былі палякі, які былі выгнаныя з Львову.

У польскай футбольнай структуры «Пяст» дэбютаваў у 1957 годзе, калі каманда пачала выступы ў Другой лізе, у якой яны правялі 35 сэзонаў. У гэты пэрыяд галоўныя посьпехі прыпалі на 1975—1983 гады. Клюб некалькі разоў амаль атрымліваў права на прасозваньне ў лігу вышэй. Акрамя таго, гульцы «Пясту» двойчы ў 1978 і 1983 гадох выходзілі ў фінал Кубка Польшчы, але двойчы і саступалі супернікам, першы раз сасноўскаму «Заглембе» зь лікам 0:2, а другім разам гданьскай «Лехіі» зь лікам 1:2. Палітычныя зьмены за час падзеньня камуністычнага рэжыму ўскладнілі арганізацыйнае і фінансавае становішча клюбу, у выніку чаго ўвесну 1993 году «Пяст» зьняў галоўную каманду з спаборніцтваў. Адраджэньне клюбу адбылося толькі ў 1997 годзе, калі глівіцкі клюб зноўку пачаў выступы ў айчынным чэмпіянаце.

24 траўня 2008 году «Пяст», пасьля 63 гадоў існаваньня, атрымаў гістарычную павышэньне ў Экстраклясу пасьля перамогі ў гасьцёх у Варшаве ў матчы супраць мясцовай «Палёніі» зь лікам 1:0[3]. 9 жніўня 2008 году «Пяст» атрымаў перамогу ў першым матчы ў эліце, стаўшы мацней за «Краковію» зь лікам 2:0. Першы сэзон клюб скончыў на 11 радку ў турнірнай табліцы. Адразу, улетку 2009 году клюб быў рэарганізаваны, то бок было створанае акцыянэрнае таварыства, дзе горад набыў 51% акцыяў, а ў клюбу застаўся 49% акцыяў. У 2008 годзе ненадоўга спонсарскае дапамогі далучыўся канцэрн Opel.

Адной з прычынай акцыянаваньня сталася неабходнасьць мадэрнізацыі стадыёну клюбу дзеля задавальненьня ліцэнзійных патрабаваньняў. Увосень сэзону 2008—2009 гадоў «Пяст» прымаў супернікаў у горадзе Вадзіслаў Сьлёнскі, на стадыёне мясцовага клюбу. У красавіку 2009 году пасьля мадэрнізацыі «Пясту» дазволілі прымаць супернікаў у родным горадзе, і першым госьцем клюбу стаў «Гурнік» Забжэ. Дзякуючы голу Марыюша Мушаліка «Пяст» атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Нажаль у сэзоне 2009—2010 гадоў клюб заняў апошняе месца ў табліцы і выбыў у Першую лігу. Апошняя сустрэча сэзону адбылася 15 траўня 2010 году ў Глівіцах, дзе «Пяст» саступіў «Краковіі» зь лікам 0:1.

Заўзятары

рэдагаваць

«Пяст» мае сяброўства з заўзятарамі барысаўскага клюбу БАТЭ з 2011 году. Сяброўства пачалося, калі беларускія заўзятары на шляху да матчу Лігі чэмпіёнаў у Капэнгагене спыніліся ў Глівіцах, дзе наведвалі матч «Пясту» супраць клюбу «ГКС Катавіцы». Затым заўзятары «Пясту» адправіліся ў Алькмаар, каб падтрымаць БАТЭ ў матчы супраць АЗ. Пасьля чарговага візыту на гульню Лігі чэмпіёнаў супраць грацкага «Штурма», сяброўства паміж заўзятараў сталася афіцыйным і абедзьве заўзятарскія суполцы рэгулярна наведваюць матчы адзін аднаго[4].

Актуальны на 10 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбАрыель Мосур2003
3 АбМігель Муньяс1996
4 АбЯкуб Чарвінскі (капітан)1991
5 АбТомаш Гук1994
6 ПАМіхал Храпэк1992
7 НапХорхэ Фэлікс1991
9 НапФабіян Пясэцкі1995
10 НапКаміль Вільчак1988
11 НапДаміян Кондзяр1992
12 БрБартломей Ялёнэк2001
14 АбЯкуб Голубэк1991
16 ПАПатрык Дзічак1998
17 ПАФіліп Карбовы1997
19 НапМіхаэль Амэяў2000
20 ПАГжэгаж Тамасевіч1996
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
22 АбТомаш Моква1993
23 ПАШчэпан Муха2004
24 ПАТом Гэйтлі1989
25 АбПётар Лішэўскі2004
26 БрФранцішак Плах1992
29 НапМарцэль Быкоўскі2004
30 ПАМілаш Шчапанскі1998
31 ПАОскар Лесьняк2004
33 БрКараль Шыманскі1993
44 НапСяргей Крыкун1996
77 АбАркадыюш Пырка2002
79 БрДавід Рыхта2006
96 ПАТыхамір Кастадынаў1996
99 ПАПётар Урбанскі2004

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукДругая сусьветная вайнаВікіпэдыя:ФорумЛязьбійская парнаграфіяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціВасіль БыкаўВікіпэдыяВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюСтакгольмДапамога:ЗьместБеларусьПарнаграфія ў БеларусіМадагаскар (мультфільм)Марат МаркаўВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхЛацінкаЎІван ЧыгрынаўПарнафільм у ФранцыіПошукавая аптымізацыяЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуБеларускі клясычны правапісВікіпэдыя:Абраныя артыкулыБанкухаБісэксуальная парнаграфіяВікіпэдыя:СуполкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЛаскаценьКунілінгусКубак Амэрыкі па футболе 2024 годуВікіпэдыя:Як стварыць новы артыкулКупальлеКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняПастава 69