НЭК Нэймэген

нідэрляндзкі футбольны клюб

НЭК (па-нідэрляндзку: Nijmegen Eendracht Combinatie) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Нэймэгену. Заснаваны ў 1900 годзе. Клюб чатыры разы прабіваўся ў фінал Кубка Нідэрляндаў, але гэтак і ня здолеў атрымаць трафэй.

НЭК
Поўная назваNijmegen Eendracht Combinatie
Заснаваны15 лістапада 1900
ГорадНэймэген, Нідэрлянды
СтадыёнГофэртстадыён
Умяшчальнасьць: 12 500
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЭрэдывізія
 · 2022—202312 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nec-nijmegen.nl (нід.)

Гісторыя рэдагаваць

На хатнім матчы НЭКу ў 1953 годзе.

Найстарэйшым папярэднікам НЭКу быў клюб «Ээндрахт», які быў закладзены 15 лістапада 1900 году Аўгустам Лёдэнстэйнам, Антоонам Кёйпэрсам і Ваўтэрам дэ Лентам. Клюб быў патрыбны тым, што прадстаўнікі працонай клясы праз сваё паходжаньня ня мелі мажлівасьць гуляць за «Кўік-1888», які быў галоўным клюбам гораду на той час[2]. Празь недахоп сродкаў «Ээндрахт» першапачаткова ладзіў толькі таварыскія матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду ажно да 1903 году, але пасьля стварэньня гарадзкой лігі Нэймэгену далучыўся да яе. Каманда сталася першым чэмпіёнам лігі, дзякуючы чаму прасунулася ў рэгіянальную лігу Гельдэрлянд, а яшчэ праз два гады клюб быў запрошаны ў другі дывізіён. У красавіку 1910 году «Ээндрахт» аб’яднаўся з клюбам НВВ, які паўстаў за два гады да таго, дзякуючы высілкам былых удзельнікамі клюбу «Кўік-1888». Новы клюб атрымаў назву НЭК, якая ў перакладзе зь нідэрляндзкае мовы значыць «Зьвяз Нэймэгену і Ээндрахту». Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла супраць амстэрдамскага клюбу ДЭК. Сустрэчы скончылася ўнічыю зь ліку 0:0[3].

У пачатку 1920-х гадоў пасьля гадоў туляньняў па розных палёх клюб нарэшце набыў зямлю і пабудаваў стадыён Газэнкампсэвэг[3]. Колькасьць заўзятараў і папулярнасьць НЭКу пачалі расьці, але посьпехаў на пляцоўках бракавала. Не зважаючы на тое, што клюб здабываў перамогі ў другім дывізіёне ў 1928, 1929, 1931 і 1934 гадах, але прасунуцца ў найвышэйшую лігу НЭК ня здолеў, праз паразы ў матчах плэй-оф[4]. Толькі зь пятай спробы нэймэнгенцы здолелі прасунуцца да элітнага дывізіёну ў 1936 годзе[5]. У 1939 годзе НЭК стаў першым ва ўсходнім дывізіёне чэмпіянату, але ў фінальным раўндзе фінішаваў толькі трэцім. Пры гэтым у хатнім матчы супраць чэмпіёну «Аяксу» каманда здабыла перамогу зь лікам 6:2. У 1942 годзе НЭК пераехаў на новы Гофэртстадыён, які месьціцца ў Гофэртпарку на ўскрайку гораду.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрЯспэр Сылесэн1989
2 АбБраян Пэрэйра (ар. Асэр)2003
3 АбФіліпэ Сандлер1997
4 АбМатыяс Рос (ар. Галатасарай)2001
5 АбЮры Баас (ар. Аякс)2003
6 ПАМээс Гудэмакерс1998
9 ПАЧарон Шэры (ар. Макабі Х.)1988
10 НапСонт’е Гансэн2002
11 ПАРабэр Гансалес (ар. Бэтыс)2001
12 НапБас Дост1989
14 НапЛярс Лярсэн1998
17 АбБрам Нёйтынк1990
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
18 НапКокі Агава (ар. Якагама)1997
19 НапСыльля Соў1996
20 ПАЛясэ Шэнэ (капітан)1986
22 БрРобін Руфс2003
23 ПАКадаі Сана2003
24 АбКальвін Вэрдонк1997
27 НапІвандра Саншыш (ар. Барусія М.)2004
28 АбБарт ван Роой2001
29 ПАКас дэ Віт2003
31 БрРэйк Янсэ2002
32 ПАНільс Росэн2005
71 ПАДырк Пропэр2002

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць