Эрэдывізія

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Нідэрляндаў па футболе

Эрэдывізія (па-нідэрляндзку: Eredivisie) — найвышэйшая футбольная ліга ў Нідэрляндах. Заснаваная ў 1956 годзе. У пэрыяд з 1990 па 1999 гады спаборніцтвы насілі назву «ПТТ Тэлекомпэтыцыя» (нід. PTT Telecompetitie) у гонар спонсара PTT Telecom. У 1999 годзе назву лігі зьмянілі на KPN Telecompetitie, а ў 2000 годзе — на KPN Eredivisie. З 2002 па 2005 гады ліга называлася Эрэдывізія Галяндзкае казіно (нід. Holland Casino Eredivisie). У ходзе сэзону 2005—2006 гадоў спонсарам лігі выступіла лятарэя Sponsorloterij. Аднак, паводле закону ейная назва не магла быць выкарыстана для найменьня лігі.

Эрэдывізія
КраінаСьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
КанфэдэрацыяУЭФА
Заснаваная1956
Колькасьць камандаў18
Вылет уПершы дывізіён
Узровень ў пірамідзеУзровень 1
Хатнія кубкіКубак Нідэрляндаў, Кубак Ёгана Кройфа
Міжнародныя кубкіЛіга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіёнПСВ Эйндговэн — 24-ы тытул (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюбАякс — 33 тытулы
ТБ-партнэрыFox Sports Eredivisie, NOS
Вэб-сайтeredivisie.nl
Сэзон 2018—2019 гадоў

Найвышэйшая ліга складаецца з 18 камандаў. На працягу чэмпіянату кожная каманда гуляе зь іншай па два разы: адна гульня дома, другая ў гасьцёх. Па завяршэньні сэзону каманда з найгоршым вынікам спускаецца да другога ўзроўню чэмпіянату, у першы дывізіён. У сваю чаргу пераможца першай лігі аўтаматычна займае месца каманды, якая выбыла. Дзьве перадапошнія каманды праходзяць праз сыстэму плэй-оф для таго каб вырашыць хто спусьціцца ў Ээрстэдывізію. Плэй-оф гуляюць у дзьвюх групах. Кожная група зьмяшчае адну каманду з Эрэдывізіі й па тры каманды, якія былі найлепшымі ў сэзоне ў Ээрстэдывізіі. Кожная каманда гуляе па два матчы: адзін дома й адзін у гасьцёх. Пераможцы групаў пачынаюць наступны сэзон у Эрэдывізіі, а астатнія тры каманды групы спускаюцца да Ээрстэдывізіі.

Футбольная каманда «Аякс» з Амстэрдаму мае найбольшую колькасьць перамогаў у Эрэдывізіі — 33. Клюб «ПСВ Эйндговэн» атрымліваў перамогу ў лізе 24 разы, а ратэрдамскі «Фэеноорд» — 15 разоў.

Чэмпіёны рэдагаваць

СэзонПераможца2 месца
1897-98РАП АмстэрдамВітэс
1898-99РАП АмстэрдамВітэс
1899-00ХВВ Дэн ХаагВікторыя Вагенінген
1900-01ХВВ Дэн ХаагВікторыя Вагенінген
1901-02ХВВ Дэн ХаагВітэс
1902-03ХВВ Дэн ХаагВітэс
1903-04ХБС Дэн ХаагВеласітас Брэда
1904-05ХВВ Дэн ХаагПВВ Энсхэдэ
1905-06ХБС Дэн ХаагПВВ Энсхэдэ
1906-07ХВВ Дэн ХаагПВВ Энсхэдэ
1907-08Квік Дэн ХаагВУД Дэвентэр
1908-09Спарта (Ратэрдам)Вілхелміна Дэн Бош
1909-10ХВВ Дэн ХаагКвік Нэймеген
1910-11Спарта (Ратэрдам)ГВС Вагенінген
1911-12Спарта (Ратэрдам)ГВС Вагенінген
1912-13Спарта (Ратэрдам)Вітэс
1913-14ХВВ Дэн ХаагВітэс
1914-15Спарта (Ратэрдам)Вітэс
1915-16Вілем IIГоў Эхед
1916-17Гоў ЭхедУВВ Утрэхт
1917-18АяксГоў Эхед
1918-19АяксГоў Эхед
1919-20Бі Квік 1887ВАК Ратэрдам
1920-21НАК БрэдаБі Квік Гронінген
1921-22Гоў Эхед ДэвентэнБлаў Віт Амстэрдам
1922-23РХК ХарлемБі Квік Гронінген
1923-24ФэенордСтормвогелс Эймейдэн
1924-25ХБС Дэн ХаагНАК Брэда
1925-26СК ЭнсхэдэМВВ Маастрыхт
1926-27Хэраклес (Альмэла)НАК Брэда
1927-28ФэенордАякс
1928-29ПСВГоў Эхед
1929-30Гоў ЭхедАякс
1930-31АяксФэенорд
1931-32АяксФэенорд
1932-33Гоў ЭхэдФэенорд
1933-34АяксКФК Ког ан дэ Зан
1934-35ПСВГоў Эхед
1935-36ФэенордАякс
1936-37АяксФэенорд
1937-38ФэенордХэраклес (Альмэла)
1938-39АяксДВС Амстэрдам
1939-40ФэенордБлаў Віт Амстэрдам
1940-41Хэраклес (Альмэла)ПСВ
1941-42АДА Дэн ХаагЭйндховэн
1942-43АДА Дэн ХаагФэенорд
1943-44Дэ ВалевэйкерсВІК Дэн Хааг
1944-45Не прыводзіўся
1945-46ХарлемАякс
1946-47АяксХэрэнвэн
1947-48БВВ Дэн БошХэрэнвэн
1948-49СВВ СхідамБВВ Дэн Бош
1949-50ЛімбургіяБлаў Віт Амстэрдам
1950-51ПСВДВС Амстэрдам
1951-52Вілем IIДэрмес ДВС Східам
1952-53РКХ ХарлемЭйндховэн
1953-54ЭйндховэнДОС Утрэхт
1954-55Вілем IIНАК
1955-56ЕлінвэйкНАК
1956-57АяксФартуна '54
1957-58ДОССпорт Энсхэдэ
1958-59СпартаРапід
1959-60АяксФэенорд
1960-61ФэенордАякс
1961-62ФэенордПСВ
1962-63ПСВАякс
1963-64ДВСПСВ
1964-65ФэенордДВС
1965-66АяксФэенорд
1966-67АяксФэенорд
1967-68АяксФэенорд
1968-69ФэенордАякс
1969-70АяксФэенорд
1970-71ФэенордАякс
1971-72АяксФэенорд
1972-73АяксФэенорд
1973-74ФэенордТвентэ
1974-75ПСВФэенорд
1975-76ПСВФэенорд
1976-77АяксПСВ
1977-78ПСВАякс
1978-79АяксФэенорд
1979-80АяксАЗ
1980-81АЗАякс
1981-82АяксПСВ
1982-83АяксФэенорд
1983-84ФэенордПСВ
1984-85АяксПСВ
1985-86ПСВАякс
1986-87ПСВАякс
1987-88ПСВАякс
1988-89ПСВАякс
1989-90АяксПСВ
1990-91ПСВАякс
1991-92ПСВАякс
1992-93ФэенордПСВ
1993-94АяксФэенорд
1994-95АяксРода
1995—96АяксПСВ
1996—97ПСВФэеноорд
1997—98АяксПСВ
1998—99ФэеноордВілем II
1999—00ПСВГээрэнвээн
2000—01ПСВФэеноорд
2001—02АяксПСВ
2002—03ПСВАякс
2003—04АяксПСВ
2004—05ПСВАякс
2005—2006ПСВАЗ
2006—2007ПСВАякс
2007—2008ПСВАякс
2008—2009АЗТвэнтэ
2009—2010ТвэнтэАякс
2010—2011АяксТвэнтэ
2011—2012АяксФэеноорд
2012—2013АяксПСВ
2013—2014АяксФэеноорд
2014—2015ПСВАякс
2015—2016ПСВАякс
2016—2017ФэеноордАякс
2017—2018ПСВАякс

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць