Міжнародны крымінальны суд

міжнародны трыбунал у Гаазе (Нідэрлянды)

Міжнародны крымінальны суд (па-француску: Cour pénale internationale), скарочана МКСміжнародны трыбунал, які знаходзіцца ў Гаазе (Нідэрлянды). У юрысдыкцыі МКС — судовыя працэсы над асобамі, абвінавачванымі ў міжнародных злачынствахгенацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці, ваенных злачынствах. МКС можа займацца гэтымі судовымі працэсамі толькі ў тым выпадку, калі нацыянальныя суды не жадаюць ці ня могуць іх зьдзяйсьняць, або калі ў Суд зьвяртаецца Рада Бясьпекі ААН ці асобныя дзяржавы-чальцы. Датай заснаваньня МКС лічыцца 1 ліпеня 2002, калі набыў моц Рымскі статут — шматбаковае пагадненьне па прынцыпах дзейнасьці суду. Дзяржавы, якія ратыфікавалі Рымскі статут, лічацца чальцамі МКС.

Міжнародны крымінальны суд
Cour pénale internationale

Афіцыйны лягатып

Удзельнікі і падпісанты Рымскага статуту

     Дзяржавы-чальцы

     Падпісалі, ды не ратыфікавалі

     Чальцы, якія пазьней выйшлі са складу

     Падпісанты, якія пазьней адклікалі подпісы

     Не чальцы і не падпісвалі

Дата ўтварэньня1 ліпеня 2002 (21 год таму)
МесцазнаходжаньнеГаага, Нідэрлянды
Афіцыйныя мовы
ПрэзыдэнтЧылі Эбо-Асуджы
Першы віцэ-прэзыдэнтРобэрт Фрэмр
ПракурорФату Бэнсуда
СакратарПітэр Льюіс
Колькасьць супрацоўнікаў123
Сайтwww.icc-cpi.int

Кіраваньне судом зьдзяйсьняецца чатырма рознымі органамі:

  • прэзыдэнт — галоўны судзьдзя, абіраны іншымі судзьдзямі. Выслухоўвае справы ў Судзе;
  • судовая калегія;
  • пракурор — рассьледуе злачынствы ды ініцыюе разгляд справаў перад судовай калегіяй;
  • сакратарыят — выконвае адміністрацыйныя функцыі.

Цягам сваёй дзейнасьці офіс пракурора завёў дзесяць афіцыйных рассьледаваньняў і праводзіць яшчэ адзінаццаць папярэдніх сьледзтваў (2018). Абвінавачаньні выстаўленыя 39 асобам, сярод якіх правадыр угандзкіх паўстанцаў Джозэф Коні, прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр, прэзыдэнт Кеніі Ухуру Кеніята, лібійскі лідэр Муамар Кадафі, прэзыдэнт Кот д’Івуару Ляран Гбагбо, віцэ-прэзыдэнт ДР Конга Жан-П’ер Бэмба.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Міжнародны крымінальны судсховішча мультымэдыйных матэрыялаў