Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі

Збо́рная Слава́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Славаччыны, чэмпіёны сьвету 2002 року. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Славацкі хакейны зьвяз.

Славаччына
Лягатып зборнай
ФэдэрацыяСлавацкі хакейны зьвяз
МэнэджарМіраслаў Шатан
ТрэнэрКрэйг Рэмзі
АсыстэнтыЯн Лашак, Уладзімер Орсаг, Робэрт Пэтравіцкі
Найбольш гульняўДомінік Граньяк (184)
Найбольш шайбаўМіраслаў Шатан (85)
Найбольш пунктаўМіраслаў Шатан (162)
СтадыёнЗімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлі
Рэйтынг ІІХФ8
Максымум ІІХФ3 (2004)
Мінімум ІІХФ10 (2011)
Колеры              
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Хатнія колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Выязныя колеры
Першая гульня
 Багемія Зборная Чэхаславаччыны па хакеі 12:0 Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі Славаччына
(Гарміш-Партэнкірхен, Нямеччына — 1 лютага 1940)
Найбуйнейшая перамога
 Славаччына Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі 20:0 Мужчынская зборная Баўгарыі па хакеі Баўгарыя
(Попрад, Славаччына — 18 сакавіка 1994)
Найбуйнейшая параза
 Багемія Зборная Чэхаславаччыны па хакеі 12:0 Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі Славаччына
(Гарміш-Партэнкірхен, Нямеччына — 1 лютага 1940)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў24 (упершыню ў 1996)
Дасягненьні1 1 1 1
Алімпійскія гульні
Удзелаў6 (упершыню ў 1994)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
240—178—51
Спартовыя ўзнагароды
Чэмпіянат сьвету
СрэбраРасея-2000
ЗолатаШвэцыя-2002
БронзаФінляндыя-2003
СрэбраФінляндыя/Швэцыя-2012

Мінуўшчына рэдагаваць

Зборная была створаная ў 1993 року па распадзе Чэхаславаччыны. Дырэктарат ІІХФ вызначыў, што прадстаўніцаю былой чэхаславацкай зборнай у групе А чэмпіянату сьвету будзе чэская каманда, таму ў 1994 року Славаччына стартавала ў групе C і за два рокі выйшла ў найвышэйшы дывізіён, дзе й знаходзіцца бесьперапынна з 1996.

У 2000 Славаччына дасягнула першага сур’ёзнага посьпеху, выйшаўшы ў фінал сусьветнага першынства, дзе саступіла зборнай Чэхіі зь лікам 3:5. Праз два гады славакі дабіліся пакуль што адзінае перамогі на чэмпіянаце сьвету, перамогшы ў фінале 4:3 расейцаў. У наступным року славакі ізноў заваявалі мэдалі, гэтым разам бронзавыя. Пасьля вынікі пакрысе пачалі пагаршацца.

Найвышэйшым дасягненьнем зборнай Славаччыны на Алімпійскіх гульнях стала 4-е месца ў Ванкувэры: славацкія хакеісты дайшлі да паўфіналу, дзе саступілі канадцам, а пасьля ў матчы за 3-е месца — фінам.

У 2011 Славаччына ўпершыню прымала сусьветнае першынство. Аднак нават пры дамашняй падтрымцы гаспадары ня здолелі прабіцца ў плэй-оф. У наступным року зборная Славаччыны сэнсацыйна заняла 2-е месца, саступіўшы ў фінале зборнай Расеі 6:2. Аднак ужо праз год каманда саступіла ў групе па булітах аўстрыйцам і ў чвэрцьфінале скончыла выступ паразаю ад Фінляндыі 0:2, а ў 2014 і ўвогуле ня здолела выйсьці з групы.

Вынікі рэдагаваць

Алімпійскія гульні рэдагаваць

Зборная Славаччыны на Алімпіядзе 2010 року
РокМесца правядзеньняВынікГалоўны трэнэр
1994  Нарвэгія6-е месцаЮліюс Шуплер
1998  Японія10-е месцаЯн Шцербак
2002  ЗША13-е месцаЯн Філц
2006  Італія5-е месцаФранцішак Госа
2010  Канада4-е месцаЯн Філц
2014  Расея Уладзімер Вуйтэк

Чэмпіянат сьвету рэдагаваць

РокМесца правядзеньняВынікГалоўны трэнэр
1994  Славаччына21-е месца
(1-е ў групе «C»)
Юліюс Шуплер
1995  Славаччына13-е месца
(1-е ў групе «B»)
Юліюс Шуплер
1996  Аўстрыя10-е месцаЮліюс Шуплер
1997  Фінляндыя9-е месцаЁзэф Голанка
1998  Швайцарыя7-е месцаЯн Шцербак
1999  Нарвэгія7-е месцаЯн Шцербак
2000  РасеяСрэбны мэдальЯн Філц
2001  Нямеччына7-е месцаЯн Філц
2002  ШвэцыяЗалаты мэдальЯн Філц
2003  ФінляндыяБронзавы мэдальФранцішак Госа
2004  Чэхія4-е месцаФранцішак Госа
2005  Аўстрыя5-е месцаФранцішак Госа
2006  Латвія8-е месцаФранцішак Госа
2007  Расея6-е месцаЮліюс Шуплер
2008  Канада13-е месцаЮліюс Шуплер
2009  Швайцарыя10-е месцаЯн Філц
2010  Нямеччына12-е месцаГлен Хэнлан
2011  Славаччына10-е месцаГлен Хэнлан
2012  ФінляндыяСрэбны мэдальУладзімер Вуйтэк
2013  Швэцыя8-е месцаУладзімер Вуйтэк
2014  Беларусь9-е месцаУладзімер Вуйтэк

Кубак сьвету рэдагаваць

РокМесца правядзеньняВынікГалоўны трэнэр
1996  Канада /  ЗША7-е месца
(ня выйшла ў плэй-оф)
2004  Канада /  ЗША8-е месца
(чвэрцьфінал)

Зводная табліца рэдагаваць

СэзонГульняўПерамогНічыіхПаразаўШайбы
1992/93521220—17
1993/94372485229—78
1994/95251726132—64
1995/961692561—43
1996/9724831374—88
1997/9824123983—59
1998/9924105971—63
1999/00291667100—70
2000/01231001363—65
2001/02291631099—75
2002/0324143783—54
2003/0426155685—46
2004/05321631383—76
2005/0628154992—58
2006/07221201065—53
2007/081790851—40
2008/0921901253—62
2009/10251101463—70
2010/11211101061—47
2011/12251401170—59

Найлепшыя гульцы рэдагаваць

Паводле колькасьці гульняў рэдагаваць

НумарІмяНарадзіўсяГульніГалы
1Міраслаў Шатан197418386
2Марцін Штрбак197516213
3Любамір Сэкераш196815229
4Пэтар Пухер197414423
5Любамір Вішьняўскі197614118
6Рыхард Капуш197313616
7Томаш Стараста19811355
8Дамінік Граняк19831326
9Станіслаў Ясэчка19721289
10Бранка Радзівоевіч198012421
11Ладзіслаў Чэрны197412311
12Ян Пардавы197112045
13Уласьціміл Плавуха196811944
14Ёзэф Данё196811745
15Браніслаў Янаш197111737
16Марцэл Госа198111327
17Роман Кукумбэрг198011022
18Любамір Кольнік196810959
19Здэна Цыгер196910834
20Любамір Бартачка197610722
21Ёзэф Штумпэл197210622
22Рыхард Лінтнэр197710514
23Томаш Суравы198110518
24Рэнэ Выдарэны19811055
25Робэрт Пэтравіцкі197310028

Паводле колькасьці шайбаў рэдагаваць

НумарІмяНарадзіўсяГульніГалы
1Міраслаў Шатан197418386
2Любамір Кольнік196810959
3Ян Пардавы197112045
4Ёзэф Данё196811745
5Уласьціміл Плавуха196811944
6Мар’ян Госа19798839
7Браніслаў Янаш197111737
8Жыгмунд Пальфі19727437
9Пэтар Бондра19684735
10Здэна Цыгер196910834
11Любамір Сэкераш196815229
12Робэрт Пэтравіцкі197310028
13Ладзіслаў Надзь19798028
14Марцэл Госа198111327
15Павал Дэмітра19747727
16Мар’ян Габарык19826626
17Пэтар Пухер197414423
18Пэтар Барташ19739223
19Роман Контшак19706623
20Ёзэф Штумпэл197210622
21Любамір Бартачка197610722
22Роман Кукумбэрг198011022
23Бранка Радзівоевіч198012421
24Пэтэр Шцясны19563120
25Рэнэ Пухер19708420

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.
  2. ^ Jakub Homoľa. (5 лістапада 2013) Slováci na olympiáde v Soči v nových dresoch (славацк.) SlovakProspects Праверана 13 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Мужчынская зборная Славаччыны па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў