Лука Модрыч

харвацкі футбаліст

Лука Модрыч (па-харвацку: Luka Modrić; нар. 9 верасьня 1985 году, Задар, СФР Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Лука Модрыч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся9 верасьня 1985(1985-09-09)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост174 см
Вага65 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбРэал Мадрыд
Нумар10
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2002—2008
2003—2004
2004—2005
2008—2012
2012—
Дынама Загрэб
Зрынскі (арэнда)
Інтэр Запрэшыч (арэнда)
Тотэнгэм Готспур
Рэал Мадрыд
55 (19)
22 (8)
18 (4)
127 (13)
350 (28)
Зборныя
2006—Харватыя172 (24)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Біяграфія рэдагаваць

У 2002 годзе, ва ўзросьце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з загрэбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сэзон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клюбу басьнійскіх харватаў «Зрынскі» з Мостару, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым гульцом году ў басьнійскай прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў аддадзены ў арэнду харвацкаму «Інтэру» з гораду Запрэшыч, дзе ён быў названы «футбольнай надзеяй Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама Загрэб» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 году.

26 красавіка 2008 году Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненьне з ангельскім клюбам «Тотэнгэм», згодна зь якім гулец павінен прайсьці мэдычны агляд й атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разьлічаны на 6 гадоў, сума трансфэру склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансфэрная выплата клюбу, пасьля куплі Дэрэна Бэнта ў 2007 годзе.

Улетку 2011 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лёнданскага «Чэлсі», але «Тотэнгэм» адмовіўся прадаваць гульца ў «Чэлсі» за £30 млн[5]. Узімку 2012 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапаноўвалі за хаўбэка 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

27 жніўня 2012 году Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдзкім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Гішпанскі клюб заплаціў £35 млн за трансфэр харвата. У 2018 годзе выйграў з футбольным клюбам «Рэал Мадрыд» Лігу чэмпіёнаў, дайшоў да фінала чэмпіянату сьвету. Прызнаны гульцом году паводле вэрсіі ФІФА[6]. Атрымаў узнагароду «Залаты мяч»[7].

Дасягненьні рэдагаваць

«Дынама»:

«Рэал»:

Індывідуальныя рэдагаваць

  • Гулец году ФІФА: 2018
  • Уладальнік «Залатога мяча»: 2018
  • Найлепшы спартовец году паводле вэрсіі AIPS[8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в LUKA MODRIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Luka Modrić // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Luka Modric // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1172769486 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net. Архіўная копія ад 15 верасьня 2011 г.
  6. ^ Лепшым футбалістам свету па версіі FIFA стаў Лука Модрыч. euroradio.fm (24 верасьня 2018).
  7. ^ Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч». Наша Ніва (4 сьнежня 2018).
  8. ^ Modric named best male athlete of the year 2018 (анг.). AS.com (21 сакавіка 2019).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць