Курэсаарэ (па-эстонску: Kuressaare) — горад у Эстоніі, які месьціцца на востраве Саарэмаа, найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтар павету Саарэмаа. Былая назва гораду да 1917 году — Арэнсбург (ням. Arensburg). У 1952—1988 гадох горад меў назоў Кінгісэп (эст. Kingissepa). У горадзе месьціцца марская гавань і аднайменны аэрапорт.

Курэсаарэ
эст. Kuressaare
Курэсаарэ
Герб КурэсаарэСьцяг Курэсаарэ
Першыя згадкі:1381
Краіна:Эстонія
Павет:Саарэмаа
Плошча:14,95 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць:13 441 чал.[1]
шчыльнасьць:899,06 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+372
Паштовы індэкс:93813
Нумарны знак:K
Геаграфічныя каардынаты:58°15′12″ пн. ш. 22°29′10″ у. д. / 58.25333° пн. ш. 22.48611° у. д. / 58.25333; 22.48611Каардынаты: 58°15′12″ пн. ш. 22°29′10″ у. д. / 58.25333° пн. ш. 22.48611° у. д. / 58.25333; 22.48611
Курэсаарэ на мапе Эстоніі
Курэсаарэ
Курэсаарэ
Курэсаарэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kuressaare.ee/

Гісторыя рэдагаваць

Сучасны Курэсаарэ разьмешчаны на месцы былога замка сьвятароў, упершыню згаданага ў летапісах ад 1381 году. У 1559 годзе ён быў прададзены Дацкаму каралеўству, пасьля чаго 8 траўня 1563 году яму была прадастаўленая гарадзкая хартыя й адпаведна статус гораду па прыкладзе Рыгі. Паводле Брэмсэбрускай дамовы 1645 году горад быў перададзены пад кіраваньне Швэдзкага каралеўства, пад юрысдыкцыяй якога і знаходзіўся да 1721 году.

Упершыню швэдзкі кантроль над горадам і востравам быў спынены ў 1710 годзе, калі расейская армія 15 (26) жніўня спаліла горад, які тады насіў назоў Арэнсбург, паколькі асноўную масу ягоных жыхароў складалі балтыйскія швэды, немцы й датчане. У 1721 годзе паводле Ніштадзкай дамовы горад афіцыйна ўвайшоў у склад Расейскай імпэрыі.

Славутасьці рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Курэсаарэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў