Катэдра Сьвятога Стэфана

катэдральны сабор у Вене
Славутасьць
Катэдра Сьвятога Стэфана
Краіна
МесцазнаходжаньнеНутраны горад[d][1][2]
АдрасШтэфанспляц[d] (1)
Канфэсіякаталіцтва
Эпархіяарцыбіскупства Вены[d] 
Архітэктурны стыльраманскі стыль і гатычная архітэктура
Першае згадваньне1137
Дата заснаваньня1137
Статусаб’ект архітэктурнай спадчыны Аўстрыі[d][1]
Сайтstephanskirche.at (анг.)​ (ням.)​ (фр.)​ (гішп.)​ (італ.)
Катэдра Сьвятога Стэфана на Вікісховішчы

Катэдра Сьвятога Стэфана (ням. Stephansdom) — катэдральны рымска-каталіцкі касьцёл Венскага арцыбіскупства і рэзыдэнцыя біскупа Вены. Цяперашні раманскі і гатычны від катэдры, які бачыцца сёньня з плошчы Штэфанспляц, у значнай ступені быў пабудаваны з ініцыятывы герцага Рудольфа IV. Катэдра стаіць на руінах двух ранейшых касьцёлаў, першага парафіяльнага касьцёла, асьвечанага ў 1147 годзе. Самы галоўны культавы будынак у Вене, катэдра сьвятога Стэфана была сьведкам шматлікіх важных падзеяў у гісторыі Габсбургаў і Аўстрыі, а рознакаляровая дахоўка сталася адным з самых выбітных сымбаляў гораду.

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць