Жуан Маўтыньню

партугальскі футбаліст

Жуан Філіпэ Ірыя Сантуш Маўтыньню (па-партугальску: João Filipe Iria Santos Moutinho; нарадзіўся 8 верасьня 1986 году, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Жуан Маўтыньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся8 верасьня 1986(1986-09-08)[1][2] (37 гадоў)
Рост171 см
Вага61 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбБрага
Нумар28
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2004—2010
2010—2013
2013—2018
2018—2023
2023—
Спортынг
Порту
Манака
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Брага
163 (21)
83 (4)
158 (9)
175 (5)
30 (1)
Зборныя
2005—Партугалія146 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 чэрвеня 2022.

Кар’ера

рэдагаваць

«Спортынг»

рэдагаваць

Да 13 гадоў Жуан выступаў у клюбе свайго роднага гораду «Партыманэнсі», затым зьмяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».

Ва ўзросьце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсэзонных гульнях і паказваў ў іх нядрэнную гульню. Аднак пасьля пачатку сэзона ён зноўку вярнуўся ў моладзевую каманду й дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 году ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы й не баяўся браць на сябе ініцыятыву.

У наступным сэзоне Маўтыньню трывала замацаваўся ў асноўным складзе й стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Ягоная добрая гульня дапамагла клюбу заняць другое месца.

У сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля сыходу з клюбу Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сэзоне Маўтыньню стаў капітанам пасьля сыходу з клюбу Куштодыю й Рыкарду Пэрэйра.

«Порту»

рэдагаваць

5 ліпеня 2010 году Маўтыньню перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 году[3].

«Манака»

рэдагаваць

24 траўня 2013 году, было абвешчана, што Маўтыньню далучыцца да табару францускага клюбу «Манака» разам з таварышчам па камандзе Хамэсам Радрыгесам. Агульная сума за двух гульцоў склала як мяркуецца каля 70 млн эўра, зь іх 25 млн — за Маўтыньню[4].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

У зборнай Партугаліі Маўтыньню дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў 17 жніўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Эгіпту.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Спортынг»:

«Порту»:

«Манака»:

«Брага»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць