Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту

Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту — асоба, абраная ў Эўрапейскі парлямэнт. У самым пачатку працы Эўрапарлямэнту эўрапарлямянтарыі прызначаліся краінамі-чальцамі з дэпутатаў нацыянальных парлямэнтаў. Аднак з 1979 году парлямэнтарыі абіраюцца прамым усеагульным галасаваньнем. Кожная краіна сама выбірае спосаб абраньня кандыдатаў. У цяперашні час усе дзяржавы выкарыстоўваюць розныя формы прапарцыянальнай выбарчай сыстэмы.

Ад выбараў, праведзеных у траўні 2014 году, колькасьць эўрапарлямянтарыяў узрасла і склала 751 чалавек, ад кожнай краіны-чальца ад 6 да 96 эўрадэпутатаў.

Колькасьць дэпутатаў па краінах

рэдагаваць
КраінаКолькасьць
Нямеччына96
Францыя74
Вялікабрытанія73
Італія73
Гішпанія54
Польшча51
Румынія32
Нідэрлянды26
Бэльгія21
Грэцыя21
Партугалія21
Вугоршчына21
Чэхія21
Швэцыя20
Аўстрыя18
Баўгарыя17
Данія13
Славаччына13
Фінляндыя13
Ірляндыя11
Летува11
Харватыя11
Латвія8
Славенія8
Эстонія6
Кіпр6
Люксэмбург6
Мальта6
Усяго751

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Дэпутат Эўрапейскага парлямэнтусховішча мультымэдыйных матэрыялаў