Вікіпэдыя:Прастора назваў

Скарачэньне:
ВП:ПН
ЗвычайныяАбмеркаваньне
0(артыкулы)1Абмеркаваньне
2Удзельнік3Гутаркі ўдзельніка
4Вікіпэдыя5Абмеркаваньне Вікіпэдыі
6Файл7Абмеркаваньне файла
8MediaWiki9Абмеркаваньне MediaWiki
10Шаблён11Абмеркаваньне шаблёну
12Дапамога13Абмеркаваньне дапамогі
14Катэгорыя15Абмеркаваньне катэгорыі
100Партал101Абмеркаваньне парталу
828Модуль829Абмеркаваньне модулю
Віртуальныя
−1Спэцыяльныя старонкі
−2Media

Прастора назваў (па-ангельску: Namespace) — гэта спэцыяльны мэханізм для адрозьніваньня старонак паводле прызначэньня (энцыкляпэдычныя, карыстацкія, службовыя і да т. п.). Адзнакай прыналежнасьці старонкі да той ці іншай прасторы назваў ёсьць спэцыяльны прэфікс з двукроп’ем. Напрыклад, гэтая старонка (Вікіпэдыя:Прастора назваў) належыць да прасторы імёнаў Вікіпэдыя; старонка Дапамога:Зьмест — да прасторы імёнаў Дапамога, і да таго падобнае.

Вікіпэдыя выкарыстоўвае схему з 18 стандартных прастораў назваў: асноўная прастора імёнаў (бяз прэфіксаў — у асноўным для энцыкляпэдычных старонак), 15 дадатковых з прэфіксамі і двух псэўдапрастор назваў.

Прасторы ў беларускай Вікіпэдыі

Асноўная прастора
старонкі энцыкляпэдычнага зьместу: артыкулы, неадназначнасьці, сьпісы і перанакіраваньні.
Шаблён
шаблёны — старонкі, якія ўключаюцца ў зьмест іншых старонак.
Катэгорыя
старонкі, якія рэалізуюць мэханізм катэгарызацыі.
Партал
парталы — своеасаблівыя загалоўныя старонкі па вызначанай тэме або галіне ведаў.
Файл
старонкі апісаньня загружаных файлаў: ілюстрацый, відэа і гукавых фрагмэнтаў.
Вікіпэдыя
розныя старонкі, зьвязаныя з Вікіпэдыяй: правілы і рэкамэндацыі, праекты, дыскусіі і да т. п.
Удзельнік
старонкі ўдзельнікаў праекту, чарнавікі артыкулаў і розныя дапаможныя старонкі.
MediaWiki
сыстэмныя паведамленьні, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрфэйсе MediaWiki, больш падрабязна глядзець пераклад інтэрфэйсу.
Дапамога
старонкі дапамогі.

Выкарыстаньне ў вікікодзе

Пры стварэньні шаблёну можна выкарыстоўваць такія «магічныя словы»:

  • {{NAMESPACE}} вяртае прастору назваў бягучай старонкі.
  • {{ns:лік}} вяртае лякалізаваную назву прасторы.
  • {{nse:лік}} вяртае тое ж самае, але ў фармаце URL-адрасу MediaWiki, дзе пропусты замененыя сымбалем падкрэсьленьня, што дазваляе выкарыстоўваць іх у вонкавых спасылках.

Глядзіце таксама