Вікіпедыя:Прастора назваў

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
ЗвычайныяРазмовы
0(артыкулы)1Размовы
2Удзельнік3Размовы з удзельнікам
4Вікіпедыя5Размовы пра Вікіпедыю
6Файл7Размовы пра файл
8MediaWiki9Размовы пра MediaWiki
10Шаблон11Размовы пра шаблон
12Даведка13Размовы пра даведку
14Катэгорыя15Размовы пра катэгорыю
100Партал101Размовы пра партал
828Модуль829Размовы пра модуль
Віртуальныя
−1Адмысловыя старонкі
−2Медыя

Прастора назваў (англ.: Namespace) — гэта спецыяльны механізм для адрознівання старонак паводле прызначэння (энцыклапедычныя, карыстальніцкія, службовыя і да т. п.). Адзнакай прыналежнасці старонкі да той ці іншай прасторы назваў з’яўляецца адмысловы прэфікс з двукроп’ем. Напрыклад, гэтая старонка (Вікіпедыя:Прастора назваў) належыць да прасторы імён Вікіпедыя; старонка Партал:Беларусь — да прасторы імён Партал, і да таго падобнае.

Вікіпедыя выкарыстоўвае схему з 18 стандартных прастораў назваў: асноўная прастора імён (без прэфіксаў — у асноўным для энцыклапедычных старонак), 15 дадатковых з прэфіксамі і двух псеўдапрастор назваў.

Прасторы ў беларускай Вікіпедыі правіць

Асноўная прастора
старонкі энцыклапедычнага зместу: артыкулы, неадназначнасці, спісы і перасылкі.
Шаблон
шаблоны — старонкі, якія ўключаюцца ў змест іншых старонак.
Катэгорыя
старонкі, якія рэалізуюць механізм катэгарызацыі.
Партал
парталы — своеасаблівыя загалоўныя старонкі па вызначанай тэме або галіне ведаў.
Файл
старонкі апісання загружаных файлаў: ілюстрацый, відэа і гукавых фрагментаў.
Вікіпедыя
розныя старонкі, звязаныя з Вікіпедыяй: правілы і рэкамендацыі, праекты, дыскусіі і да т. п.
Удзельнік
старонкі ўдзельнікаў праекта, чарнавікі артыкулаў і розныя дапаможныя старонкі.
MediaWiki
сістэмныя паведамленні, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрфейсе MediaWiki, больш падрабязна глядзець пераклад інтэрфейсу.
Даведка
старонкі даведкі (амаль не выкарыстоўваецца).
Модуль
размяшчэнне кодаў модулей на Lua, а таксама дакументацый да іх на падстаронках Модуль:*/doc. У адрозненне ад іншых старонак Вікіпедыі, на старонкай модулей не працуе вікі-разметка, і паміж імі і іншымі прасторамі нельга выконваць перайменаванні.

Выкарыстанне ў вікікодзе правіць

Пры стварэнні шаблона можна выкарыстоўваць такія «магічныя словы»:

  • {{NAMESPACE}} вяртае прастору назваў бягучай старонкі.
  • {{ns:лік}} вяртае лакалізаваную назву прасторы.
  • {{nse:лік}} вяртае тое ж самае, але ў фармаце URL-адраса MediaWiki, дзе пропускі замененыя сімвалам падкрэслення, што дазваляе выкарыстоўваць іх у вонкавых спасылках.

Гл. таксама правіць