Амонія Нікасія

кіпрскі футбольны клюб

«Амо́нія» (па-грэцку: Ομόνοια) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1948 годзе, клюб далучыўся да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі ў 1953 годзе. А 14 чэрвеня 2018 году «Амонія» стала прыватнай кампаніяй, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. 21-разовы чэмпіён Кіпру, 16-разовы ўладальнік Кубка Кіпру. Клюб утрымлівае рэкорд, займаючы 1 ці 2 месца запар з 1972 па 1987 гады. У гэты пэрыяд 13 разоў клюб станавіўся чэмпіёнам краіны. З 1980 па 1983 гады «Амонія» чатыры разы запар кожны год здабывала кубак Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны, клюб мае таксама прадстаўніцтвы ў баскетболе[3], валейболе[4], роварным спорце[5] і футзале. Апошні зь іх ёсьць асабліва пасьпяховым, дамогшыся перамогі ў лізе і кубку тры гады запар з 2011 году[6].

Амонія
Поўная назваΑθλητικός Σύλλογος Ομόνοια Λευκωσίας
Заснаваны17 чэрвеня 1948
ГорадНікасія, Кіпр
СтадыёнГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
ПрэзыдэнтСтаўрас Папастаўру[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПершы дывізіён
 · 2022—20236 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Заўзятары рэдагаваць

Заўзятары «Амоніі» ў гасьцявым матчы супраць аўстрыйскага «Рэд Булу» ў 2010 годзе.

Гістарычна склалася, што «Амонія» адна з самых папулярных камандаў на Кіпры з часу стварэньня клюбу. Дасьледаваньне 2022 году, праведзенае Нікасійскім унівэрсытэтам, выявіла, што «Амонія» ёсьць самай папулярнай камандай на востраве на сёньняшні дзень, то бок каля 30,7% з прыблізна 1500 апытаных людзей завілі аб сваёй прыхільнасьці да клюбу[7].

«Амонія» трымае рэкорд па колькасьці рэалізаваных білетаў у лізе сярод кіпрскіх камандаў за адзін сэзон. Гэта адбылося ў сэзоне 2009—2010 гадоў, калі было прададзена 162 061 квіткой. Клюб таксама ўсталяваў рэкорд на самую высокую сярэднюю наведвальнасьць, калі ў сэзоне 2003—2004 гадоў у сярэднім хатнія матчы наведвалі 11 003 аматараў футболу[8].

Прыхільнікі «Амоніі» вядомыя сваім левымі сацыялістычнымі поглядамі. Многія зь іх заяўлялі, што яны зьвязаныя з Прагрэсіўнай партыяй працоўнага народу. «Амонія» таксама традыцыйна разглядаецца як народны клюб ці клюб кіпрскай працоўнай клясы. Шмат хто з прыхільнікаў «Амоніі» на матчах каманды размахваюць сьцягамі з выявамі Чэ Гевары[9].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбПарыс Псальтыс1996
3 АбАдам Мэт’юз1992
5 АбСэну Кулібалі1994
6 АбМаркіньюс Сыпрыяну1999
7 НапВільлі Сэмэду1994
8 ПАМарэту Касама1998
9 НапАндронікас Какуліс2001
11 НапСайду Аліюм (ар. Гамарбю)2003
14 НапМарыюш Стэмпінскі1995
15 НапДушан Бакіч1999
16 ПААляксандар Франсан1994
17 АбЯн Лецякс1990
19 ПАФуад Башыру1990
20 НапПанаётыс Захарыю1996
21 НапВэлька Сіміч1995
22 АбАдам Ланг1993
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
23 БрФрэнсіс Узога1998
24 ПАНовіца Эракавіч1999
30 АбНіколяс Панаёту2000
31 ПАЯніс Кусуляс (капітан)1996
40 БрФабіяну Фрэйтас1988
48 АбАмін Камас1999
71 БрМіхаліс Папастыліяну1998
73 АбНеманья Мілеціч1991
74 ПАПанаётыс Андрэў2006
76 ПАХаралямпас Харалямпус2002
79 НапТахсін Эзлер2006
88 НапАкінкунмі Амоо2002
90 ПАРаман Безус1990
91 БрСатырыс Келепэшы2005
98 БрХаралямпас Кірыякідыс1998

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць