Ўільям Морыс
Ўільям Морыс (па-ангельску: William Morris; 24 сакавіка 1834, Ўолтэмстаў — 3 кастрычніка 1896 году, Лёндан) — ангельскі мастак, пісьменьнік, тэарэтык мастацтва, грамадзкі дзяяч.
Ўільям Морыс | |
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1834[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 3 кастрычніка 1896[1][2][3][…] (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, паэт, дызайнэр, графічны дызайнэр, маляр, пісьменьнік навуковай фантастыкі, палітык, ілюстратар |
Жанры | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[d][9] |
Плынь | Arts and Crafts movement[d] і сымбалізм[10] |
Сайт | williammorrissociety.org |
Біяграфія рэдагаваць
Вучыўся ў Оксфардзкім унівэрсытэце з 1853 па 1856 гады. 3 1856 году працаваў у архітэктурнай майстэрні Джорджа Эдмунда Стрыта ў Лёндане. У 1857—1862 гадах займаўся жывапісам.
3 1860-х гадоў пад уплывам ідэяў прэрафаэлітаў, як то Томаса Карлайла і Джона Раскіна, выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасьці проціпастаўляючы народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасьць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхаваньня і пераўвасабленьня грамадзтва. У 1861—1862 гадах заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканінаў, мэталічных вырабаў, вітражоў, шпалераў, вышывак і іншага), у 1890—1891 гады стварыў Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы ягоных майстэрняў, афармленьне інтэр’ераў і кнігаў вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацыяў на ўзор сярэднявечнага мастацтва. Творчасьць Морыса папярэднічала ўзьнікненьню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструяваньня.
Імкненьне да сярэдневячных матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласьціва і для ягонай літаратурнай творчасьці. Ён склаў паэмы «Абарона Гінэўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—1870), аповесьць «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Зьвесткі неадкуль, або Эпоха шчасьця» (1891).
- «La Belle Iseult», 1858
- Шпалеры зь лісьцевым арнамэнтам паводле дызайну Ўільяма Морыса, 1875
- Фрагмэнт габэлена «Дзяцел» («Woodpecker») паводле дызайну Ўільяма Морыса, 1885
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б William Morris (нід.)
- ^ а б William Morris // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б William Morris // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б https://en.isabart.org/person/32400
- ^ а б http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1473-morris-william
- ^ https://www.findagrave.com/memorial/11787/william-morris
- ^ https://rkd.nl/explore/artists/57860
- ^ Cassou J., Brunel P., Claudon F., Pillement G., Richard L. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
Літаратура рэдагаваць
- Морыс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Вітражы (анг.)