Галоўная старонка
Ян Антоні Чачот (7 ліпеня 1796, в. Малюшычы, Наваградзкі павет — 23 жніўня 1847, мястэчка Ротніца пад Друскенікамі, Гарадзенскі павет) — паэт-рамантык, філямат, фальклярыст, этнограф і драматург; сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя. Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў тэарэтычнае пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў. Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня. У пераважнай бальшыні выпадкаў паэт называе беларускую мову XIX стагодзьдзя «славянакрывіцкай мовай» альбо «крывіцкім дыялектам». Таварыства беларускай мовы — беларускае грамадзкае аб’яднаньне, што займаецца культурна-асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне адраджэньня беларускай мовы. Сябрамі ТБМ заснаваныя некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданьняў. Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадзкага жыцьця, напрыклад, увядзеньне абвестак на беларускай мове ў грамадзкім транспарце і заахвочваньне прадпрымальнікаў падаваць на пакунках апісаньне прадукцыі на беларускай мове. Ёсьць пасьлядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Старшыня таварыства — Алена Анісім. На 2022 год Таварыства налічвала каля 450 мясцовых суполак у складзе 41 гарадзкой і раённай арганізацыі, аб’яднаных у 6 абласных юрыдычных асобаў. Пры гэтым суполкі дзейнічалі ў 25 гарадах Беларусі, у тым ліку ва ўсіх 6 абласных цэнтрах краіны, а таксама ў 5 гарадах 3-х суседніх краінаў — у Латвіі, Летуве і Расеі. | Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі Архіў · Сёньня 20 чэрвеня 2024 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (18 красавіка — 18 траўня)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў | Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі | Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты | Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус | Вікісховішча Сховішча вольных файлаў | Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў | Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі | Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі | Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў | Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт | Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |