Акунепадобныя
Акунепадобныя (Perciformes), калючапёрыя — самы шматлікі атрад касцістых рыб.
Акунепадобныя | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Акунь звычайны | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Perciformes | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Для большасці акунепадобных уласціва наяўнасць у першым спінным плаўніку калючых пёраў[1]. Ёсць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры.
Пашырэнне
правіцьУключае 21 падатрад, 150 сямействаў, каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40 % ад агульнай колькасці ўсіх відаў рыб)[1].
У вадаёмах Беларусі 4 віды сямейства акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), па аднаму віду бычковых (бычок-пясочнік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчык звычайны).
Акунепадобныя з'явіліся ў верхнім меле, большасць сямействаў вядома з эацэну.
Промысел і развядзенне
правіцьМногія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. У Беларусі прамысловае значэнне маюць акунь і, у меншай ступені, судак[1].
Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Акунепадобныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 66