People (раней People Weekly) — амерыканскі штотыднёвы часопіс пра знакамітасцей, выдаецца Time Inc. Першы нумар выйшаў 4 сакавіка 1974 года. У 2006 годзе тыраж часопіса складаў 3,75 мільёнаў асобнікаў. People штогод складае спісы знакамітасцей, такія як «самыя прыгожыя людзі», «якія лепш і горш усяго апранаюцца» і «самы сексуальны мужчына».

People
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: People[1]
Тыпштотыднёвы часопіс[d]
Фарматdigest size[d]
ЗаснавальнікДзік Дарэл, Мэцью Майнард
ВыдавецTime Inc.
Краіна ЗША
Галоўны рэдактарLarry Hackett
Заснавана4 сакавіка 1974
ТэматыкаЗнакамітасці
Моваанглійская
Перыядычнасць1 нумар у тыдзень
Галоўны офіс
Тыраж3,75 млн асобнікаў
ISSN0093-7673
Вэб-сайтwww.people.com

Teen People правіць

У 1998 годзе з'явілася маладзёжная версія часопіса — Teen People. Аднак 27 ліпеня 2006 года яна спыніла сваё існаванне. Прычынамі зачынення паслужылі як недахоп рэкламных прапаноў, так і высокая канкурэнцыя на рынку[2]. Апошнім нумарам стаў вераснёвы 2006 года[3], а да канца года падпісчыкі замест Teen People атрымлівалі часопіс Seventeen.

Sexiest Man Alive правіць

Штогод часопіс вызначае Самага сексуальнага мужчыну. Двухразовымі ўладальнікамі гэтага звання станавіліся Брэд Піт (1995, 2000), Джордж Клуні (1997, 2006) і Джоні Дэп (2003, 2009). Рычард Гір таксама быў двойчы абраны, але ў розных катэгорыях: «Sexiest Couple» (1993) і «Sexiest Man» (1999).

ГодПераможцаУзростЗаўвагі
1985-02-04Мел Гібсан  29
1986-01-27Марк Хэрман[4]  34
1987-03-30Гары Хэмлін  (англ.)  35
1988-09-12Джон Ф. Кенэдзі малодшы  27Самае маладое пераможца. Адзіны не акцёр. 1-ы з тых часоў памерлы са спісу (1999).
1989-12-16Шон Конеры  59Найстарое пераможца.
1990-07-23Том Круз  28
1991-07-23Патрык Суэйзі  39Памёр у 2009
1992-03-16Нік Нолтэ  51
1993-10-19Рычард Гір
Сіндзі Кроўфард
  44
  27
People упершыню абраў пару Sexiest Couple
1995-01-30Брэд Піт  31Першая з 2-х перамог
1996-07-29Дэнзел Вашынгтон  411-ы і адзіны афраамерыканец
1997-11-17Джордж Клуні  36Першая з 2-х перамог
1998-11-16Харысан Форд  56
1999-11-15Рычард Гір  501-ы двухразовы пераможца
2000-11-13Брэд Піт  36Другая перамога
2001-11-26Пірс Броснан  48
2002-12-02Бен Афлек  30
2003-12-01Джоні Дэп  40Першая з 2-х перамог
2004-11-29Джуд Лоу  31
2005-11-28Мэцью МакКонахі  36
2006-11-27Джордж Клуні  45Другая перамога
2007-11-26Мэт Дэйман  37
2008-11-25Х'ю Джэкман  40
2009-11-18Джоні Дэп  46Другая перамога
2010-11-17Раян Рэйнальдс  34Першы канадзец у спісе
2011-11-16Брэдлі Купер  37

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0093-7673
  2. Melamed, Samantha.. Time Inc. closes sagging Teen People. The once-hot spinoff was losing advertisers (англ.). Medialifemagazine.com (26 ліпеня 2006 года). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 17 студзеня 2010.
  3. Seelye, Katharine.. Teen People Magazine Closes, but Web Site Will Continue (англ.). New York Times (26 ліпеня 2006 года). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 17 студзеня 2010.
  4. All the Sexiest Man Alive Covers — 1986 — Sexiest Man Alive, Sexiest Man Alive : People.com Архівавана 16 жніўня 2016.

Спасылкі правіць