Boeing 737 — самы папулярны ў свеце вузкафюзеляжны рэактыўны пасажырскі самалёт. Boeing 737 з’яўляецца самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам за ўсю гісторыю пасажырскага авіябудавання (на сярэдзіну 2013 года пастаўлена больш 7600 машын і каля 3000 замоў не закрыта[2]). Самалёт вырабляецца карпарацыяй Boeing з 1967 года. Boeing 737 эксплуатуецца настолькі шырока, што ў любы момант часу ў паветры знаходзіцца ў сярэднім 1200 самалётаў, і кожныя 5 секунд у свеце ўзлятае і садзіцца адзін 737.[3] Фактычна, Boeing 737 — агульная назва больш чым дзесяці тыпаў паветраных суднаў.

Boeing 737
ТыпВузкафюзеляжны сярэднемагістральны пасажырскі самалёт
РаспрацоўшчыкЗлучаныя Штаты Амерыкі Boeing
ВытворцаЗлучаныя Штаты Амерыкі Boeing
Галоўны канструктарBoeing
Першы палёт9 красавіка 1967
Пачатак эксплуатацыі1968
Статусэксплуатуецца
ЭксплуатантыSouthwest Airlines (612)
Continental Airlines (264)
Ryanair (272) 2011 год
US Airways (96)
AirTran (52)
Гады вытворчасціЗ 1968 года
Адзінак выраблена7604 [1](на май 2013 года)
Кошт адзінкі49,5-85 млн дол.
ВарыянтыBoeing 737 Classic
Boeing 737 Next Generation
Boeing 737 MAX
Boeing P-8 Poseidon
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катастрофы правіць

Усяго па стане на 20 красавіка 2012 года было страчана 170 авіялайнераў[4][5], у гэтых катастрофах загінула 3835 чалавек. Лайнер 110 разоў захопліваўся тэрарыстамі і падвяргаўся іншым крымінальным дзеянням, у гэтых здарэннях загінула 575 чалавек.

Найбуйнейшай па колькасці ахвяр катастрофай Boeing 737 стала крушэнне ў Мангалоры 22 мая 2010 года самалёта індыйскай авіякампаніі, які пры пасадцы выкаціўся за межы УПП і загарэўся. На борце было 166 чалавек, 158 з іх загінулі[6].

Падобныя самалёты правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

🔥 Top keywords: