.com — агульны дамен верхняга ўзроўню для камерцыйных арганізацый (цяпер выкарыстоўваецца без абмежаванняў).

.com
Увядзенне1985
Тып даменаАгульны дамен верхняга ўзроўню
Статусдзеючы
РэгістратарVeriSign
ПрызначэннеКамерцыйныя аб'екты (ва ўсім свеце)
ВыкарыстаннеВыкарыстоўваемы для фактычна любога камерцыйнага ці некамерцыйнага вэб-сайта і з'яўляецца агульнапрынятым як стандарт для TLDs
Абмежаванні рэгістрацыіАдсутнічаюць
ДакументыRFC 920;
RFC 1591
Распазнаванне спрэчакUDRP
DNSSECёсць
Вэб-сайтVerisign COM NET Registry
Whois-серверwhois.verisign-grs.com

Гісторыя правіць

Першы дамен у зоне .com з’явіўся 15 сакавіка 1985 года, ён быў зарэгістраваны ў амерыканскім штаце Масачусетс. Ім стаў сайт кампаніі Symbolics Inc., якая вырабляе камп’ютары і праграмнае забеспячэнне. У наш час «піянер» сярод даменаў symbolics.com належыць інвестыцыйнай фірме і выстаўлены на продаж.

За першыя два гады — да 1987 года — у сусветным павуцінні з’явілася толькі 100 сайтаў. Аднак ужо да 1995 годзе ў даменнай зоне .com было зарэгістравана звыш 18 тыс. сайтаў.[1] У наш час у дамене .com зарэгістравана 84 мільёна сайтаў, у тым ліку 11,9 мільёна сайтаў, якія спецыялізуюцца на гандлі праз сетку, 4,3 мільёна забаўляльных сайтаў, 3,1 мільёна сайтаў, звязаных з рознымі фінансавымі аперацыямі і 1,8 мільёна сайтаў са спартыўнай скіраванасцю.[2]

Дамены правіць

4 лістапада 2007 года скончыліся ўсе свабодныя чатырохлітарныя дамены[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. інтэрнэт-дамен .com адзначыў сваё 25-годдзе
  2. Споўнілася 25 гадоў першаму даменнаму імю ў зоне .com
  3. "У зоне COM скончыліся чатырохлітарныя дамены". Softodrom.ru. 04.11.2007. Праверана 2010-03-07. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі правіць