Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка

Ю́лія Уладзі́міраўна Цімашэ́нка (укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко), на нараджэнні Грыгя́н, потым змяніла прозвішча на матчына Цяле́гіна (нар. 27 лістапада 1960, Днепрапятроўск) — украінская палітык, лідарка палітычнага руху «Батьківщина» і БЮЦ (Блок Юліі Цімашэнка), адна з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі». Прэм’ер-міністр Украіны ў 2005 годзе і з 18 снежня 2007 да 3 сакавіка 2010 года.

Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко
Сцяг14прэм’ер-міністр Украіны
18 снежня 2007 — 11 сакавіка 2010[1]
ПрэзідэнтВіктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Фёдаравіч Януковіч
ПапярэднікВіктар Фёдаравіч Януковіч
ПераемнікМікалай Янавіч Азараў
Сцяг Народны дэпутат Украіны VI склікання
23 лістапада 2007 — 19 снежня 2007
Сцяг Народны дэпутат Украіны V склікання
25 мая 2006 — 14 чэрвеня 2007
Сцяг11-ы прэм'ер-міністр Украіны
24 студзеня 2005 — 8 верасня 2005
(в. а. да 4 лютага 2005)
ПрэзідэнтВіктар Андрэевіч Юшчанка
ПапярэднікМікалай Янавіч Азараў (в. а.)
ПераемнікЮрый Іванавіч Еханураў
Сцяг Народны дэпутат Украіны IV склікання
14 мая 2002 — 4 лютага 2005
Сцяг Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны па ТЭК
30 снежня 1999 — 19 студзеня 2001
ПрэзідэнтЛеанід Данілавіч Кучма
Кіраўнік урадаВіктар Андрэевіч Юшчанка
Сцяг Народны дэпутат Украіны III склікання
12 мая 1998 — 2 сакавіка 2000
Сцяг Народны дэпутат Украіны II склікання
16 студзеня 1997 — 12 мая 1998
Нараджэнне27 лістапада 1960(1960-11-27)[3] (63 гады)
Імя пры нараджэнніЮлія Володимирівна Грігян
БацькаУладзімір Абрамовіч Грыгян
МаціЛюдміла Мікалаеўна Цялегіна
МужАляксандр Генадзевіч Цімашэнка
ДзеціЯўгенія Аляксандраўна Цімашэнка
ГрамадзянстваСцяг Украіны Украіна
Веравызнаннеправаслаўе, УПЦ КП
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступенькандыдат эканамічных навук
Прафесіяінжынер-эканаміст
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды

Ордэн Святой Варвары[2] у 1998 годзе ад УПЦ МП.

Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 3 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Сайтtymoshenko.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. У 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным функцыянерам Аляксандрам Цімашэнкам.

На пачатку 1990-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнесам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаній «Аб’яднаныя энергасістэмы Украіны» (асноўны імпарцёр газу з Расіі ва Украіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.

У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасля адстаўкі ўрада Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнес-імперыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блок («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парламенцкіх выбараў (7,2 %), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзідэнта Кучмы.

У першым студзеньскім нумары 2005 года вядомы ўкраінскі часопіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянерам году» (2004). На думку рэдакцыі, без яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасці давесці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай і адначасова галоўнай слабасцю» ўкраінскай апазіцыі.

Юлія Цімашэнка была асноўнай паплечніцай Віктара Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2004 г., адным з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі», пасля якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны.

У студзені 2005 года Віктар Юшчанка прызначыў Цімашэнку прэм’ер-міністрам, але затым у верасні 2005 зняў яе з гэтай пасады. Пасля наступных парламенцкіх выбараў, на якіх БЮЦ атрымаў 30,7 % галасоў, Юлія Цімашэнка з 18 снежня 2007 г. зноў заняла пасаду прэм’ер-міністра Украіны.

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны на выбарах 2010 г., выйшла ў другі тур выбараў (7 лютага), дзе саступіла Віктару Януковічу. 3 сакавіка 2010 г. пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.

5 жніўня 2011 г. арыштаваная, 11 лістапада 2011 г. прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.

11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі суд Кіева вырак Ю. Цімашэнку да 7 гадоў зняволення за «перавышэнне службовых паўнамоцтваў»[4]. 22 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Пастанову № 751 «Аб выкананні міжнародных абавязкаў Украіны адносна вызвалення Цімашэнкі Ю. В.» паводле рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека ад 30 красавіка 2013 г. датычна «палітычнай матываванасці» пераследу[5]. Адразу па вызваленні прыбыла з Харкава на «Еўрамайдан». Публічна абвясціла пра рашэнне балатавацца на пост Прэзідэнта Украіны[6][7].

На выбарах у 2014 годзе Юлія Цімашэнка атрымала 2 месца з 12,81 % галасоў выбарцаў; Пётр Парашэнка перамог у першым туры[8].

Зарэгістраваная ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе. На выбарах заняла трэцяе месца з 13,40 % галасоў выбарцаў і не прайшла ў другі тур[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вярхоўная Рада Украіны
  2. «Вялікамучаніца» Цімашэнка нечакана атрымала яшчэ і шахцёрскі ордэн. Архівавана 4 лістапада 2013. 24.ua (29.8.2008).
  3. Julija Tymoschenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Суд даў Цімашэнцы 7 гадоў // Звязда : газета. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. "Юлія Цімашэнка выйшла на волю". Еўрарадыё. 22 лютага 2014. Праверана 25 верасня 2015.
  6. Тимошенко: «Мы должны наказать всех виновных, иначе не будем достойны памяти погибших» (ДОБАВЛЕНЫ ФОТО) (укр.)
  7. Юлія Тимошенко вже на Майдані, попрощалася з загиблими (укр.)
  8. ЦВК порахувала 100 % протоколів. У Порошенка майже 55 %
  9. Результати голосування

Спасылкі