Энрыка Лета

Энрыка Лета (італ.: Enrico Letta, нар. 20 жніўня 1966) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі. 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.

Энрыка Лета
італ.: Enrico Letta
Старшыня Савета міністраў Італіі
28 красавіка 2013 — 21 лютага 2014
ПапярэднікМарыа Монці
ПераемнікМатэа Рэнцы
міністр сельскай гаспадаркі Італіі[d]
27 студзеня 2014 — 22 лютага 2014
ПапярэднікNunzia De Girolamo[d]
ПераемнікMaurizio Martina[d]
Secretary of the Council of Ministers[d]
17 мая 2006 — 8 мая 2008
ПапярэднікGianni Letta[d]
ПераемнікGianni Letta[d]
міністр эканамічнага развіцця Італіі[d]
22 снежня 1999 — 26 красавіка 2000
ПапярэднікП'ер Луіджы Берсані
ПераемнікЭнрыка Лета
міністр эканамічнага развіцця Італіі[d]
26 красавіка 2000 — 11 чэрвеня 2001
ПапярэднікЭнрыка Лета
Minister of Foreign Trade[d]
26 красавіка 2000 — 10 чэрвеня 2001
Italian minister for EU Affairs[d]
22 кастрычніка 1998 — 21 снежня 1999
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 2004 — 27 красавіка 2006
дэпутат Палаты дэпутатаў Італіі[d]
26 мая 2001 — 19 ліпеня 2004
дэпутат Палаты дэпутатаў Італіі[d]
21 красавіка 2006 — 28 красавіка 2008
дэпутат Палаты дэпутатаў Італіі[d]
22 красавіка 2008 — 14 сакавіка 2013
дэпутат Палаты дэпутатаў Італіі[d]
5 сакавіка 2013 — 23 ліпеня 2015
дэпутат Палаты дэпутатаў Італіі[d]
6 кастрычніка 2021 — 12 кастрычніка 2022
ПапярэднікП’ер Падоан
Secretary of the Democratic Party[d]
14 сакавіка 2021 — 12 сакавіка 2023
ПапярэднікНікола Цынгарэці[d]
ПераемнікElly Schlein[d]
Нараджэнне20 жніўня 1966(1966-08-20)[1][2][…] (57 гадоў)
Імя пры нараджэнніітал.: Enrico Letta
БацькаGiorgio Letta[d]
ЖонкаGianna Fregonara[d][4]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктар філасофіі
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Civil Merit
Сайтenricoletta.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны  (англ.), дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза. На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа  (англ.) у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа  (англ.) (2004).

Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі.Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю  (англ.), дзе зрабіў хуткую кар'еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема. На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода[5][6][7].

З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента, у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях[8] У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі.

З'яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі, у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў[9]. З 2009 года з'яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П'ера Луіджы Берсані.

24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года[10].

Зноскі

  1. Enrico Letta // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Enrico Letta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1037919971 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. https://www.tag24.it/342639-enrico-letta-moglie-chi-e-gianna-fregonara-eta-prima-moglie-vita-privata/ Праверана 5 жніўня 2022.
  5. Enrico Letta, il giovane Dc che deve far da paciere tra Pd e Pdl - IlGiornale.it. Праверана 26 красавіка 2013.
  6. Pisano, milanista, baby-ministro. Ecco chi è Enrico Letta, l'eterno "giovane" del Pd - enrico letta, presidente del consiglio, governo, palazzo chigi, giorgio …. Праверана 26 красавіка 2013.
  7. Chi è Enrico Letta, l’uomo scelto da Napolitano per il governo - Il Fatto Quotidiano. Праверана 26 красавіка 2013.
  8. Enrico LETTA. Праверана 26 красавіка 2013.
  9. Veltroni stravince con il 76% ma è la festa dei cittadini elettori - Politica - Repubblica.it. Праверана 26 красавіка 2013.
  10. Глава Італіі папрасіў сфармаваць урад аднаго з лідараў дэмакратаў Архівавана 27 красавіка 2013.

Спасылкі

правіць