Эдвард Вернан

Эдвард Вернан (англ.: Edward Vernon; 12 лістапада 1684 — 30 кастрычніка 1757) — брытанскі адмірал, які камандаваў флотам падчас няўдалай вайны з іспанцамі (1739—1742).

Эдвард Вернан
Edward Vernon
«Стары Грог» на партрэце пэндзля Гейнсбара
«Стары Грог» на партрэце пэндзля Гейнсбара
МянушкаOld Grog
Дата нараджэння12 лістапада 1684(1684-11-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці30 кастрычніка 1757(1757-10-30)[1][2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
БацькаJames Vernon[d]
МаціMary Buck[d][3]
Альма-матар
Грамадзянства
ПрыналежнасцьВялікабрытанія Вялікабрытанія
Род войскаўВялікабрытанія Каралеўскі флот
Гады службы1700—1746
Званнеадмірал
КамандаваўВест-Індская станцыя,
эскадра Паўночнага мора
Бітвы/войныВайна за вуха Джэнкінса, штурм Картахены (Вест-Індыя)
У адстаўцычлен Парламента ад Іпсвіча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вернан актыўна ўдзельнічаў у парламенцкім жыцці Англіі з 1722 года да самай смерці. Ён быў адным з тых парламентарыяў, якія насуперак міралюбным памкненням урада Уолпала, раздулі эпізод з вухам Джэнкінса ў casus belli. Пасля абвяшчэнне вайны ён асабіста накіраваўся ў Вест-Індыю і авалодаў Партабела на панамскім узбярэжжы.

У 1741 годзе Вернан на 186 караблях з 27 000 маракоў аблажыў Картахену на паўднёваамерыканскім узбярэжжы. Гэта маштабная высадка (самая буйная за ўсё XVIII стагоддзе) пацярпела паражэнне: англічане былі разбіты іспанскім гарнізонам пад камандаваннем «паўчалавека» — аднавокага, аднарукага і кульгавага Бласа дэ Леса. Вестка пра паражэнне прымусіла Уолпала сысці ў адстаўку.

Вернан быў празваны маракамі «старым Грогам» за тое, што нязменна насіў фаевы камзол (англ.: gragram). Каб пазбегнуць п’янства на караблях ён загадаў разводзіць ром вадой з лімонным сокам (як потым высвятлілася, які таксама прадухіляў захворванне цынгой). Так нарадзіўся новы напой, названы ў гонар адмірала грогам.

Брат Джорджа Вашынгтона, які служыў пад кіраўніцтвам Вернана, назваў яго імем сямейнае памесце Маўнт-Вернан.

Цікавыя факты

правіць
  • Фінскі піўны канцэрн «Fyynikki» выпускае марку піва «Amiraali», на этыкетках якой намаляваны адмірал.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Admiral Edward Vernon // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edward Vernon // GeneaStar
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць