Цыслейтанія

Цыслейтанія (ням.: Cisleithanien, чэшск.: Předlitavsko) — у 18671918 назва адной са складовых частак манархіі Аўстра-Венгрыі, зямлі, непасрэдна падкантрольныя аўстрыйскай імперскай (а не венгерскай каралеўскай) кароне. Афіцыйнай назвай аўстрыйскіх земляў была ням.: Die im Reichsrat vertretenen Königreiche und Länder — Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце (Імперскім савеце).

Цыслейтанія (землі аўстрыйскай кароны) пазначаны чырвоным

Да пагаднення 1867 г. і ўтварэння затым Аўстра-Венгрыі, падзеленай на Цыслейтанскую і Транслейтанскую паловы (гэта значыць «па гэты і па той бок» ракі Лейты), тэрмін «Аўстрыя» служыў агульнай назвай для ўсіх земляў створанай у 1804 Аўстрыйскай імперыі. У аўстра-венгерскі перыяд пад «Аўстрыяй» мелі на ўвазе Цыслейтанскую палову дзяржавы ў супрацьлегласць Транслейтанскай, ці Венгрыі ў шырэйшым сэнсе.

Тэрытарыяльна землі аўстрыйскай кароны ўключалі не толькі сучасную Аўстрыю, але таксама Чэхію і Славенію, значныя вобласці сучасных Харватыі, Польшчы і Украіны, а таксама некаторыя раёны Італіі (Гарыцыя, Трыест, частку Ціроля).

У складзе Аўстра-Венгрыі цыслейтанскія (аўстрыйскія) землі мелі асобны ад венгерскіх парламент (вышэйзгаданы Рэйхсрат), урад (узначалены міністрам-прэзідэнтам) і некаторыя іншыя органы кіравання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

У склад «каралеўстваў і земляў, прадстаўленых у рэйхсраце», уваходзілі:

ПарадакНазва адміністрацыйнай адзінкіПлошча
(км²)
Насельніцтва
(1902)
Шчыльнасць
насельніцтва (чал./км²)
1Эрцгерцагства Ніжняя Аўстрыя19 8233 204 793161,6
2Эрцгерцагства Верхняя Аўстрыя11 984819 62368,4
3Герцагства Зальцбург7153198 48527,7
4Герцагства Штырыя22 4261 377 55961,4
5Герцагства Карынтыя10 327369 51935,7
6Герцагства Крайна9956511 42451,3
7Аўстрыйскае Прымор’е: а) маркграфства Істрыя4955352 98771,2
8б) княжацкае графства Гарыцыя і Градзішка2918236 64181,1
9в) горад Трыест з вобласцю95184 5681942,8
10Графства Ціроль26 682867 43832,5
11Вобласць Форарльберг2602132 98951,1
12Каралеўства Багемія (Чэхія)51 9486 429 755123,8
13Маркграфства Маравія22 2222 479 269111,6
14Герцагства Сілезія5147701 828136,3
15Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (з г. Кракавам)78 4937 495 60695,5
16Герцагства Букавіна10 442746 24571,4
17Каралеўства Далмацыя12 835603 42547,0
Усяго300 00826 712 15489,6

Спасылкі правіць