Уільям Фейрберн

Сэр Уільям Фейрберн (англ.: William Fairbairn; 19 лютага 178918 жніўня 1874) — шатландскі інжынер і прамысловы дзеяч.

Уільям Фейрберн
прэзідэнт[d] (Manchester Literary and Philosophical Society[d])
1855 — 1859
Нараджэнне19 лютага 1789(1789-02-19)[1][2][…]
Смерць18 жніўня 1874(1874-08-18)[1][2][…] (85 гадоў)
БацькаAndrew Fairbairn[d][4]
МаціMargaret Henderson[d][4]
ЖонкаDorothy Mar[d][5]
Дзеціunknown son Fairbairn[d][4], unknown son Fairbairn[d][4], unknown daughter Fairbairn[d][4], Anne Fairbairn[d][4], Thomas Fairbairn[d][4], William Andrew Fairbairn[d][4], Peter Fairbairn[d][4], George Fairbairn[d][4] і Adam Henderson Fairbairn[d][4]
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьcivil engineering studies[d][6] і naval architecture[d][6]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 лютага 1789 года шатландскім горадзе Келса ў сям’і фермера.

У раннім узросце праявіў цікавасць да механікі, служыў вучнем слесара-рамонтніка ў Ньюкасл-апан-Тайне, дзе пасябраваў з Джорджам Стэфенсанам. У 1813 годзе пераехаў у Манчэстэр і працаваў у інжынераў Адам Паркінсана і Томаса Х’юза. У 1817 годзе заснаваў сумесна з Джэймсам Лілі кампанію па вытворчасці млынавага абсталявання Fairbairn and Lillie Engine Makers.

Вучыўся і працаваў у інстытуце Institution of Civil Engineers. У 1820-х—1830-х гадах разам з матэматыкам і інжынерам Ітанам Ходжкінсанам займаўся пытаннямі аптымальнага сячэння жалезных бэлек, якія выкарыстоўваліся пры будаўніцтве моста Water Street на чыгунцы Ліверпуль—Манчэстэр. У 1840-х гадах працаваў разам з інжынерам-чыгуначнікам Робертам Стэфенсанам, сынам сябра яго маладосці Джорджа.

Калі ў Англіі баваўняная прамысловасць прыйшла ў заняпад, Уільям Фейрберн выкарыстоўваў непатрэбныя катлы для паравозаў і ў суднабудаванні. Займаўся праектаваннем новых суднаў. Разам з Джэймсам Лілі пабудавалі ў Манчэстэры ў 1830 годзе колавы параход Lord Dundas. Затым яны перанеслі караблебудаўнічы завод у Лондан, дзе на працягу 1834—1845 гадоў пабудавалі больш за восемдзесят суднаў, уключаючы параход Pottinger водазмяшчэннем у 1250 тон для кампаніі Peninsular and Oriental Company і ваенны ветразны фрэгат з металу HMS Megaera.

У 1848 годзе Фейрберн сышоў з галіны караблебудавання і свой інжынерны досвед пачаў выкарыстоўваць пры будаўніцтве мастоў з каробчатымі фермамі, сярод якіх былі Britannia Bridge і Conwy Railway Bridge.

У 1839 годзе ён займаўся будаўніцтвам чыгуначных лакаматываў тыпу 0-4-0 для чыгункі Manchester and Bolton Railway. Да 1862 яго кампанія Millwall Iron Works пабудавала больш за 400 такіх лакаматываў для чыгунак Great Western Railway і London and North Western Railway.

Акрамя гэтага Фейрберн распрацаваў у 1844 годзе ланкашырскі тып паравых катлоў, эксперыментаваў са шклянымі балонамі, распрацаваў сумесна з Thomas Beeley кацёл Fairbairn-Beeley boiler.

Зноскі

  1. а б Sir William Fairbairn 1st Baronet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. William Fairbairn, 1st Bt. // The Peerage
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. а б в г д е ё ж з і к Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.