Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў

Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў (УЦСПС) — орган прафесійных саюзаў СССР, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсімі савецкімі галіновымі прафсаюзамі. Савет прафсаюзаў быў створаны на 1-ым Усерасійскім з’ездзе прафсаюзаў у Петраградзе ў 1918 годзе. З самага свайго заснавання УЦСПС не валодаў незалежнасцю ад дзяржавы і выконваў дзяржаўныя функцыі рэгулявання працоўных адносін, а таксама аховы працы.

Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў
УЦСПС
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрасг. Москва, Ленинский просп., д. 42
Тып арганізацыіорган прафесійных саюзаў
Афіцыйныя мовымовы СССР
Заснаванне
Дата заснавання1918
Ліквідацыя
Дата скасавання1990
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З першых гадоў існавання савецкай улады УЦСПС актыўна выступаў за адзінства міжнароднага прафесійнага руху. У 1921 УЦСПС ўдзельнічаў у стварэнні Чырвонага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. У 1945 годзе УЦСПС прыняў удзел у стварэнні Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.

У перыяд перабудовы быў аслаблены ідэалагічны кантроль КПСС, што дазволіла правесці 23 сакавіка 1990 года з’езд рэспубліканскіх прафсаюзаў РСФСР, які абвясціў адмову ад ідэй марксізму-ленінізму і стварэнне Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі, якая аб’яднала большасць расійскіх галіновых прафсаюзаў і тэрытарыяльных прафаб’яднанняў[1].

Старшыні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць