Уладзімір Мікалаевіч Сасюра

Уладзімір Мікалаевіч Сасюра (25 снежня 1897 (6 студзеня 1898), станцыя Дзябальцава, Данецкая вобласць — 8 студзеня 1965) — украінскі паэт і перакладчык.

Уладзімір Сасюра
Володимир Сосюра
Уладзімір Сасюра (1956)
Уладзімір Сасюра (1956)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння25 снежня 1897 (6 студзеня 1898)
Месца нараджэння
Дата смерці8 студзеня 1965(1965-01-08)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
ДзеціVladimir Sosyura[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, паэт, перакладчык
Гады творчасці19171965
КірунакСацыялістычны рэалізм
ЖанрВерш, паэма
Мова твораўукраінская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
ПрэмііСталінская прэмія — 1948 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1963
Узнагароды
Ордэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн «Знак Пашаны»
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паэты і сябры : У. Дубоўка і У. Сасюра. Менск, 1925

Яго бацька, Мікалай Уладзіміравіч, чарцёжнік па спецыяльнасці, меў французскія карані. Будучы чалавекам няўрымслівым і рознабакова адораным, змяніў шмат прафесій, настаўнічаў, працаваў сельскім адвакатам, шахцёрам. Маці паэта — Антаніна Данілаўна Лакаташ — маляр, родам з Луганска, займалася хатняй гаспадаркай.

Уладзімір Сосюра скончыў сельскую школу і паступіў у агранамічную. З малых гадоў працаваў у шахтах Данбаса, прымаў удзел у Грамадзянскай вайне: спачатку на баку УНР, затым — на баку Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння вайны вучыўся ў Камуністычным універсітэце ў Харкаве і на рабфаку пры Харкаўскім інстытуце народнай адукацыі. У гэты час быў удзельнікам літаратурных арганізацый «Плуг», «Гарт», ВАПЛІТЭ, ВУСПП.

У 1942—1944 гадах працаваў ваенным карэспандэнтам. У 1951 годзе ён стаў аб’ектам цкавання пасля артыкула ў газеце «Правда», якая абвінавачвала Сасюру у «буржуазным нацыяналізме» за верш «Любіть Україну», напісаны ў 1944 годзе. Памёр 8 студзеня 1965 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову яго вершы перакладалі Пятрусь Броўка, Анатоль Вялюгін, Юрка Гаўрук, Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка, Георгій Ліхтаровіч, Максім Лужанін, Язэп Семяжон, Максім Танк[2][3][4].

  • ГПУ: паэма / Уладзімер Сасюра. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 16 с.
  • Выбранае: [вершы: пераклады з украінскай мовы] / Уладзімір Сасюра. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. — 186, [1] с., [1] л. партр.
  • Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).

Зноскі

  1. а б Сосюра Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Сасюра Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).

Літаратура правіць

🔥 Top keywords: