Уладзімір Георгіевіч Булатаў

савецкі спартсмен

Уладзімір Георгіевіч Булатаў (30 чэрвеня 1929, г. Новасібірск — 19 лютага 1976) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка, скачкі з шастом). Заслужаны майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1975)[1].

Уладзімір Георгіевіч Булатаў
Полмужчынскі пол
СпецыялізацыяЛёгкая атлетыка, скачкі з шастом
Нарадзіўся30 чэрвеня 1929(1929-06-30)
Памёр19 лютага 1976(1976-02-19) (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост177 см

Біяграфія

правіць

Скончыў Кіеўскі інстытут фізічнай культуры ў 1953 годзе. З 1961 старшы трэнер па скачках з шастом зборнай юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы, у 1967-68 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства[1].

Спартыўныя дасягненні

правіць

Рэкардсмен Еўропы, СССР. Лепшы вынік — 4 метры 64 см (1959)[1].

Памяць

правіць

З 1978 праводзяцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава[1][2].

Зноскі

  1. а б в г Булатов Владимир Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.
  2. В рамках чемпионата Республики Беларусь состоится международный турнир по прыжкам с шестом памяти Владимира Булатова (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць