Тэатр Пампея

Тэатр Пампея (лац.: Teatrum Pompei) — руіны старажытнарымскага тэатра ў Рыме.

Славутасць
Тэатр Пампея
41°53′43″ пн. ш. 12°28′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання55 да н.э.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэканструкцыя тэатра Пампея
Месцазнаходжанне тэатра Пампея на карце горада,тэатр пазначаны чырвоным

Гней Пампей Вялікі загадаў закласці тэатр пасля свайго трыумфу ў 61 годзе да н.э., будынак быў асвечаны ў 55 годзе да н.э. Тэатр, размешчаны на Марсавым полі, умяшчаў у сябе 40 тысяч гледачоў[2]. Тэатр стаў першым каменным тэатрам у Рыме, месцы для гледачоў і інтэр'ер тэатра былі ўпрыгожаны мармурам[3]. Да тэатра прылягаў порцік Пампея, дзе 15 сакавіка 44 года да н.э. быў забіты Гай Юлій Цэзар, недалёка таксама размяшчалася курыя Пампея, дзе часам праходзілі паседжанні сената.

Ужыта тыповая для рымскай архітэктуры ордарная аркада.

Зноскі

Спасылкі правіць