Трафім Дзянісавіч Лысенка

Трафім Дзянісавіч Лысенка (29 верасня 1898, Карліўка, Палтаўская вобласць — 20 лістапада 1976) — савецкі вучоны-аграном. Стваральнік псеўданавуковай канцэпцыі спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння. Адмаўляў класічную генетыку, сцвярджаў магчымасць наследавання набытых прыкмет. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941, 1943, 1949). Акадэмік АН УССР (1934), УАСГНІЛ (1935), АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1945).

Трафім Дзянісавіч Лысенка
укр.: Трохим Денисович Лисенко
Дата нараджэння17 (29) верасня 1898
Месца нараджэння
Дата смерці20 лістапада 1976(1976-11-20)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцібіёлаг, генетык, батанік, вынаходнік, палітык
Навуковая сферабіялогія
Месца працы
Навуковае званнеакадэмік АН СССР (1939), акадэмік АН Украіны (1934), акадэмік УАСГНІЛ (1935)
Альма-матар
Вядомыя вучніPyotr Fyodorovich Kononkov[d]
Вядомы якстваральнік псеўданавуковага кірунку мічурынскай аграбіялогіі
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1945
Ордэн Леніна  — 10.6.1945Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн ЛенінаОрдэн Леніна  — 10.9.1945Ордэн Леніна  — 29.9.1948Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Сталінская прэмія — 1941Сталінская прэмія — 1943Сталінская прэмія — 1949
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут (1925). У 1934—1938 гадах дырэктар Усесаюзнага селекцыйна-генетычнага інстытута, у 1940—1965 гадах — Інстытута генетыкі АН СССР. Прэзідэнт УАСГНІЛ у 1938—1956 гадах і 1961—1962 гадах. У 1930—1964 гады дзейнасць Лысенкі падтрымлівалі Іосіф Сталін і Мікіта Хрушчоў. Практычныя рэкамендацыі і вучэнне былі неабгрунтаванымі і ўкараняліся адміністрацыйна, што нанесла вялікую эканамічную шкоду. Былі разгромлены навуковыя генетычныя школы, рэпрэсіраваны многія вучоныя, што прывяло да дэградацыі сельскагаспадарчай і біялагічнай адукацыі, прыпынення развіцця біялогіі і сельскай гаспадаркі.

Зноскі

  1. Trofim Lysenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Trofim Denissowitsch Lyssenko // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лысенко Трофим Денисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bell A. Trofim Lysenko // Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 16 сакавіка 2023.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць