Тоні Турэк

Тоні (Антон) Турэк (ням.: Anton Turek; 18 студзеня 1919 — 11 мая 1984) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Футбол
Тоні Турэк
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся18 студзеня 1919(1919-01-18)[1]
Памёр11 мая 1984(1984-05-11) (65 гадоў)
ГрамадзянстваСцяг Германіі Германія
Рост181 см
Пазіцыябрамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1936—1941Сцяг Трэцяга Рэйха Айнтрахт (Дуйсбург)
1941—1943Сцяг Трэцяга Рэйха Ульм
1943—1946Сцяг Трэцяга РэйхаСцяг акупаванай Германіі Айнтрахт (Дуйсбург)
1946—1947Сцяг акупаванай Германіі Айнтрахт (Франкфурт)22 (0)
1947—1950Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Ульм65 (0)
1950—1956Сцяг Германіі Фартуна (Дзюсельдорф)133 (0)
1956—1957Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах)4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1950—1954Сцяг Германіі ФРГ20 (-27)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
ЗолатаШвейцарыя 1954
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Пачынаў гуляць у «Дуйсбургу». Ваяваў у Другой Сусветнай вайне на баку нацыстаў. У 1939 Турэк увайшоў у Польшчу. У 1943 Тоні цудам не загінуў пад Арлом, патрапіў у шпіталь. Пасля выхаду з шпіталя патрапіў на заходні фронт і быў узяты ў палон амерыканскімі войскамі, якія яго адпусцілі.

Пасля вяртання дадому гуляў за «Айнтрахт» і «Фартуну». У 1954 годзе здарылася галоўная падзея ў яго футбольным жыцці — Зеп Хербергер узяў яго на чэмпіянат свету 1954. 35-гадовы Турэк быў асноўным галкіперам зборнай. Ён сыграў амаль усе матчы, а ў фінале адбіў удар Золтана Цібара, пасля якога каментатар Херберт Цімерман назваў яго «богам футбола».

У 1956 Турэк сыграў свае апошнія матчы за «Барусію» Менхенгладбах і завяршыў кар’еру. Пасля яе працаваў клеркам у банку. У 1973 годзе яго разбіў паралюш ног, з якім Турэк змагаўся 11 гадоў.

Зноскі

  1. Toni Turek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
  • (de) Werner Raupp: Toni Turek — «Fußballgott». Eine Biographie. Arete Verlag, Hildesheim 2019 (1., durchgesehene Aufl.) (ISBN 978-3-96423-008-9).

Спасылкі правіць