Тамілна́д[4] (англ.: Tamil Nadu) — штат на поўдні Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва, мяжуе са штатамі Андхра-Прадэш, Карнатака, Керала, саюзнай тэрыторыяй Пандышэры. Займае 11-е месца сярод штатаў па плошчы (130 058 км², параўнальна з плошчай Грэцыі) і 6-е па насельніцтву (67 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Чэнаі. Самы вялікі горад — Мадурай.

Тамілнад
там.: தமிழ்நாடு
тэлугу: తమిళనాడు
малаял.: തമിഴ്‌നാട്
кан.: ತಮಿಳುನಾಡು
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння26 студзеня 1950
КіраўнікM. K. Stalin[d]
Насельніцтва
  • 72 147 030 чал. (2011)[3]
Плошча
  • 130 058 ± 1 км²
Тамілнад на карце
Часавы поясIndian Standard Time[d]
Код ISO 3166-2IN-TN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Паўпустыня на поўдні штата

Заходняя і паўднёвая часткі штата ўзгорыстыя, з багатай расліннасцю, усходняя — прыбярэжныя раўніны з урадлівымі глебамі, паўночная — спалучае ўзгоркі і раўніны. Тамілнад — адзіны штат Індыі, на тэрыторыі якога ляжаць і Заходнія, і Усходнія Гаты. Сейсмічная актыўнасць нізкая. Клімат мусонны.

Эканоміка правіць

Аддзяленне Infosys у Чэнаі

Тамілнад з’яўляецца самым урбанізаваным штатам (47 % у 2005) і другім (пасля Махараштры) па прамысловай магутнасці штатам Індыі.

Найбольш развітыя галіны прамысловасці — ІТ-індустрыя (другое месца ў краіне пасля Карнатакі), машынабудаванне (40 % нацыянальнай вытворчасці аўтамабіляў, заводы Ford, Hyindai, Nissan), чорная металургія, энергетыка, тэкстыльная прамысловасць.

У сельскай гаспадарцы занята адносна невялікая частка насельніцтва. Пры гэтым штат стаіць на першым месцы ў Індыі па вырошчванні арахісу і цукровага трыснягу і на другім (пасля Пенджаба) па збору рысу.

Добра развіты турызм. Турыстычныя цэнтры — Чэнаі, Махабаліпурам, Уці, Еркаўд.

Насельніцтва правіць

Большасць жыхароў штата — тамілы. На тамільскай мове гавораць 89,5 %, тэлугу — 5,7 %, канада — 1,7 %, урду — 1,5 % (2001). Шырока распаўсюджана і ўсеагульна выкарыстоўваецца англійская мова.

Індуізм спавядае 88 % насельніцтва, хрысціянства — 6 %, іслам — 5,6 % (2001). Хрысціянская абшчына Тамілнада самая шматлікая ў краіне.

Індэкс узроўню чалавечага развіцця ў Тамілнадзе — адзін з самых высокіх у краіне — 0.736 (сярэдні па Індыі — 0.619).

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць