Сэм Уортынгтан

Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан (англ.: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976) — аўстралійскі акцёр родам з Англіі. Сусветную вядомасць набыў дзякуючы галоўным ролям у фільмах Аватар, Бітва Тытанаў і Тэрмінатар: Выратаванне.

Сэм Уортынгтан
Sam Worthington
Імя пры нараджэнніСэмюэл Генры Джэй Уортынгтан
Дата нараджэння2 жніўня 1976(1976-08-02)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Аўстралія
ЖонкаLara Worthington[d]
Адукацыя
Прафесіяакцёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлеакцёр
Кар’ера2000 — наш час
Узнагароды
Кінапрэмія «Сатурн»
IMDbID 0941777
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сэм Уортынгтан нарадзіўся 2 жніўня 1976 года ў Годалмінгу, графства Сурэй (Англія). Вырас і доўгі час жыў у Аўстраліі. Акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва (NIDA) у Сіднеі.

Да 2006 года Сэм быў вядомы галоўным чынам па ролях у тэлесерыялах Аўстраліі. Пасля 2002 года зняўся ў некалькіх эпізадычных ролях галівудскіх фільмаў («Вайна Харта», «Вялікі рэйд»). У 2006 годзе Уортынгтан спрабаваўся на ролю Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».

У 2007 годзе Уортынгтан пасля пробаў атрымаў галоўную ролю Джэйка Салі ў фільме Джэймса Кэмерана «Аватар», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Па рэкамендацыі Кэмерана сыграў Маркуса Райта ў фільме «Тэрмінатар: Выратаванне». Выканаў ролю Персея ў новым блокбастары «Бітва тытанаў» 2010 года.

У 2010 годзе Уортынгтан агучваў галоўнага пратаганіста гульні «Call of Duty: Black Ops», Алекса Мэйсана[3]. У 2011 годзе, сумесна з Джона Хілам, Сэм зняўся ў перадрэлізным рэкламным роліку гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3»[4].

Цікавыя факты

правіць
  • Рост Сэма — 178 см[5].
  • Бачыць Сэм дрэнна, але ачкі не носіць[5].
  • У перыяд з 2005 па 2008 гады Сэм сустракаўся з Мейв Дырмадзі (англ.: Maeve Dermody)[6], а з 2009 года па 2011 год — са стылістам Наталі Марк (англ.: Natalie Mark)[7].
  • Уортынгтан прысутнічаў на прэм’еры «Аватара» ў Расіі. Гэта не першы яго візіт у Маскву і Санкт-Пецярбург. У адным з інтэрв’ю ён зрабіў нечаканае для зоркі баявікоў прызнанне: «Я ненавіджу спорт і не хаджу ў спартзалу».

Фільмаграфія

правіць
ГодБеларуская назваАрыгінальная назваРоля
19942006с Blue Heelers Шэйн Донаван
19952005сВаенныя следчыя JAG Дунсмар
19962001сВадзяныя пацукі Water Rats Філіп
2000
фАбцасы Bootmen Мітчэл
2001
ф A Matter of Life Герой
2002
фВайна Харта Hart’s War Капітан Б. Дж. Гудры
2002
фБрудныя справункі Dirty Deeds Даркі
2003
фЯ завязаў Gettin' Square Бары Віртс
2004
фЗабітыя напавал Thunderstruck Роні
2004
ф16 гадоў. Каханне. Перазагрузка Somersault Джо
2004
ф Blue Poles Майлз
2005
фВялікі рэйд The Great Raid Лукас
2005
фДзень адплаты Fink! Эйбл
20052008сБлытаніна Two Twisted Гус Роджэрс
2006
фBattle of Long Tan (ТБ) Апавядальнік
2006
фМакбет Macbeth Макбет
2007
фКракадзіл Rogue Нейл Кэлі
2009
фТэрмінатар: Выратаванне Terminator Salvation Маркус Райт
2009
фАватар Avatar Джэйк Салі
2010
фБітва Тытанаў Clash of the Titans Персей
2010
фМінулай ноччу ў Нью-Ёрку Last Night Майкл Рыд
2010
фАдплата The Debt Малады Дэвід
2011
фПалі The Fields / Texas Killing Fields Джэйк Соўдэр
2012
фГнеў Тытанаў Wrath of the Titans Персей
2012
фНа грані Man on a Ledge Нік Кэсідзі
2013
фДрыфтDrift
2013
фЧас Тытанаў Clash of the Titans 3 Персей
2014
фСабатаж Sabotage Монстар
2014
фТорт Cake Рой
2014
фПапяровыя самалецікі Paper Planes Джэк
2014
фВыкраданне Фрэдзі Хайнекена Kidnapping Freddy Heineken Вілем Холідэр
2015
фЭверэст Everest Гай Котер
20152015сГаліпалійская гісторыя Deadline Gallipoli Філіп Шулер
2016
фПа меркаваннях сумлення Hacksaw Ridge капітан Гловер
2017
фХаціна The Shack Мак Філіпс
2017
фЧас сабак Hunter's Prayer Стівен Лукас
20172017сПаляванне на Унабомбера Manhunt: Unabomber Джым Фіцджэральд
2018
фТытан The Titan Рык Янсен
2019
фПералом Fractured Рэй Манро
2021
фПраект «Джорджтаўн» The Georgetown Project Джо
2021
фСікал SeacoleТомас Дэй
2022
фАватар 2 Avatar 2 Джэйк Салі
2024
фАватар 3 Avatar 3 Джэйк Салі

Узнагароды і прэміі

правіць

Зноскі

правіць
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Brian Crecente. How An Australian Man Nearly Ruined Black Ops For Me(недаступная спасылка). Kotaku (15 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 14 лістапада 2011.
  4. Brian Crecente. Jonah Hill, Sam Worthington Star in This Live Action Call of Duty: Modern Warfare 3 Ad(недаступная спасылка). Kotaku (4 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
  5. а б Biography for Sam Worthington (англ.)(недаступная спасылка). IMDB. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2010. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  6. Dasey A.. Maeve Dermody Gets All the Hot Boys (англ.)(недаступная спасылка). Lifestyle (10 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  7. Sam Worthington's girlfriend Natalie Mark shones at Inside Flm Awards (англ.)(недаступная спасылка). The Daily Telegraph (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.)
  8. 36-я цырымонія Архівавана 9 мая 2008. (англ.) на афіцыйным сайце прэміі
  9. 2010 Movie Awards Winners (англ.) на афіцыйным сайце прэміі

Спасылкі

правіць