Спіс кіраўнікоў СССР

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Пералік фактычных (de facto) кіраўнікоў СССР і Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

У гады кіравання Уладзіміра Леніна фармальна вышэйшай дзяржаўнай пасадай быў Старшыня ВЦВК, але ўся рэальная ўлада была сканцэнтравана у Савеце народных камісараў, які і ўзначальваў Ленін. Пасада Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта РКП(б)—УКП(б)—КПСС была заснавана у красавіку 1922 і стала фактычна найважнейшай дзяржаўнай пасадай пасля смерці Леніна. Уплыў Іосіфа Сталіна, які займаў гэтую пасаду, павялічваўся, і к канцу 1920-х гадоў ён фактычна валодаў неабмежаванай уладай.

Фармальна ж к 1953 году Сталін з’яўляўся толькі кіраўніком выканаўчай улады краіны (Старшыня Савета Міністраў СССР). Менавіта таму змяніўшы яго на гэтай пасадзе Георгій Мяленкоў, які з’яўляўся негалосным пераемнікам Сталіна, стаў новым лідарам і кіраўніком дзяржавы. Малянкоў аж да 1955 года ўзначальваў Савет Міністраў, аднак пачынаючы з абрання на зноў створаную пасаду Першага сакратара ЦК КПСС у верасні 1953 года паступова набірае палітычную вагу Мікіта Хрушчоў.

У наступным у СССР пасада Старшыні Савета Міністраў не ўспрымалася як найвышэйшая ў дзяржаве. Юрыдычна (па канстытуцыі СССР) кіраўнікамі дзяржавы былі асобы, прызначаныя на пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (пазней — Старшыні Вярхоўнага Савета СССР). У 1988 годзе гэту пасаду заняў Міхаіл Гарбачоў, што дазволіла яму, зэяўляючыся фактычным кіраўніком дзяржавы, быць кіраўніком і партыі, і дзяржаўнай улады. Выканаўчую ўладу тады ўзначальваў, займаючы пасаду Старшыні Савета Міністраў, Мікалай Рыжкоў. З сакавіка 1990 года Гарбачоў сумяшчаў пасады Генеральнага сакратара ЦК КПСС і Прэзідэнта СССР. Пасада Прэзідэнта змяніла пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета ў якасці кіраўніка дзяржавы, пакінуўшы другому толькі функцыі кіраўніка заканадаўчай улады краіны, але не кіраўніка самой дзяржавы. Тады ж быў адменены артыкул 6 Канстытуцыі СССР, і ў выніку КПСС пазбавілася манаполіі на ўладу, але пры гэтым заставалася кіруючай партыяй да падзей 19-21 жніўня 1991 года ў Маскве. 25 снежня 1991 года СССР канчаткова перастаў існаваць. За 69 гадоў існавання СССР фактычна было ўсяго 8 кіраўнікоў партыі і дзяржавы (уключаючы Малянкова, які ўзначальваў толькі ўрад).

Спіс кіраўнікоў правіць

КіраўнікПерыядНазва пасады
Уладзімір Ільіч Ленін30 снежня 1922 — 21 студзеня 1924Старшыня Савета Народных Камісараў РСФСР і СССР.
Іосіф Вісарыёнавіч Сталін21 студзеня 19242 сакавіка 1953[1]Генеральны сакратар Цэнтральнага Камітэта Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) (з 1925 г. — Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў), з 1952 г. — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза) (з 3 красавіка 1922 г. да 5 сакавіка 1953 г.), Старшыня Савета Міністраў СССР (з 6 мая 1946 г. па 5 сакавіка 1953 г.)
Георгій Максімілянавіч Малянкоў2 сакавіка7 верасня 1953Старшыня Савета Міністраў СССР
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў7 верасня 195314 кастрычніка 1964Першы Сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
Леанід Ільіч Брэжнеў14 кастрычніка 1964 — 8 красавіка 1966Першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
8 красавіка 196610 лістапада 1982Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
Юрый Уладзіміравіч Андропаў10 лістапада 1982 — 9 лютага 1984Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
Канстанцін Усцінавіч Чарненка10 лютага 1984 — 10 сакавіка 1985Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў11 сакавіка 1985 — 24 жніўня 1991Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза
25 мая 198925 снежня 1991Старшыня Вярхоўнага Савета СССР/Прэзідэнт СССР

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Сталин — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)

Літаратура правіць