Санці Касорла

іспанскі футбаліст

Сант’я́га «Са́нці» Касо́рла Ганса́лес (ісп.: Santiago «Santi» Cazorla González; нар. 13 снежня 1984, Льянера, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца «Рэала» з Аўеда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Футбол
Санці Касорла
Агульная інфармацыя
Поўнае імяСант’яга Касорла Гансалес
МянушкаМаленькі Чараўнік (англ.: Little Magician)
Нарадзіўся13 снежня 1984(1984-12-13)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Іспанія
Рост165 см
Вага66 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІспанія Рэал Аўеда
Маладзёжныя клубы
1992—1996Іспанія Кавадонья
1996—2003Іспанія Рэал Аўеда
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006Іспанія Вільярэал54 (13)
2003—2004  Іспанія Вільярэал B39 (18)
2006—2007Іспанія Рэкрэатыва34 (15)
2007—2011Іспанія Вільярэал129 (53)
2011—2012Іспанія Малага38 (19)
2012—2018Англія Арсенал129 (25)
2018—2020Іспанія Вільярэал70 (15)
2020—2023Катар Аль-Сад55 (23)
2023—Іспанія Рэал Аўеда
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006Іспанія Іспанія (да 21)7 (0)
2008—2019Іспанія Іспанія81 (15)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
БронзаПАР 2009
СрэбраБразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
ЗолатаАўстрыя/Швейцарыя 2008
ЗолатаПольшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

«Вільярэал»

правіць

Санці пачынаў гуляць у футбол у акадэміі астурыйскага клуба «Рэал Аўеда». Ва ўзросце 17 гадоў ён апынуўся ў «Вільярэале», дзе гуляў спачатку ў дублі. 30 лістапада 2003 года Касорла дэбютаваў і ў асноўнай камандзе, згуляўшы адну хвіліну ў матчы супраць «Дэпартыва» (1:0).

У сезоне 2004/05 Касорла быў ужо іграком асновы, у 2005 годзе ён таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе «Вільярэал» дайшоў да паўфіналу. 7 ліпеня 2006 года Касорла перайшоў у «Рэкрэатыва» за 600 тысяч еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. «Вільярэал» захаваў магчымасць выкупіць іграка за 1,2 млн еўра. 27 жніўня Санці дэбютаваў у матчы супраць «Мальёркі» (1:1). Паўабаронца правёў у «Рэкрэатыва» моцны сезон, пасля заканчэння якога атрымаў тытул футбаліста года ў Іспаніі паводле версіі часопіса «Don Balon».

Добра зарэкамендавалы сябе Касорла зноў стаў патрэбен «Вільярэалу», і той скарыстаўся пунктам у кантракце аб магчымым вяртанні. У першым пасля вяртання сезоне Санці зноў паказаў добрую гульню і стаў важнай часткай выніковага поспеху каманды (2-е месца ў Ла Лізе). Паўабаронца забіў 5 мячоў і мноства разоў асіставаў нападнікам «Вільярэала» Джузэпэ Росі і Ніхату Кахведжы.

«Малага»

правіць

26 ліпеня 2011 года за 19 млн еўра перайшоў у іншы іспанскі клуб «Малагу».

«Арсенал»

правіць

7 жніўня 2012 года англійскі «Арсенал» паведаміў аб падпісанні Касорлы. Яго пераход стаў трэцім значным трансферам для «Арсенала» ў тым сезоне пасля Лукаша Падольскага і Аліўе Жыру. Дэбют у новым клубе быў вельмі ўдалым, гэта значыць у першым матчы супраць «Сандэрленда» Санці быў абраны іграком сустрэчы. У верасні Касорла забіў адзін з галоў у браму «Ліверпула» ў гасцявым матчы на «Энфілдзе» (0:2).

У 2017—2018 гадах не гуляў з-за траўмы. У маі 2018 года было абвешчана, што Касорла па заканчэнні кантракта пакідае «Арсенал»[3].

Апошнія гады

правіць

У чэрвені 2018 года пачаў трэніравацца з «Вільярэалам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[4].

У ліпені 2020 года перайшоў у катарскі «Аль-Сад»[5], дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У жніўні 2023 года далучыўся да «Рэала» з Аўеда, дзе пачынаў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

правіць

31 мая 2008 года Санці дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Перу, які скончыўся з лікам 2:1 на карысць іспанскіх футбалістаў.

Дасягненні

правіць

«Арсенал»:

Іспанія

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць