Рэвалюцыйнае дзеянне

Рэвалюцыйнае дзеянне — анарха-камуністычная арганізацыя ў Беларусі.

Рэвалюцыйнае дзеянне
Выява лагатыпа
Лідарняма
Дата заснаваннялюты 2005
Штаб-кватэра
Ідэалогіяанарха-камунізм
ДэвізСвабода! Самакіраванне! Анархізм!
Сайтrevbel.org

Згуртавалася ў Мінску ў лютым 2005 года, як беларускі філіял лібертарна-камуністычнага руху «Аўтаномнае Дзеянне» («Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь»). 11 красавіка 2010 года «Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь» аб'явіла аб сваім выхадзе з АД і змяніла назву на «Рэвалюцыйнае дзеянне»[1] Прытрымліваецца ідэалогіі рэвалюцыйнага анарха-камунізму. Арганізацыя вядзе прапаганду анархісцкіх ідэй у форме выдання ўлётак і брашур, малявання графіці і інш.

У 2016 годзе анархісцкая група «Рэвалюцыйнае дзеянне», а таксама апублікаваныя ў аднайменнай групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» матэрыялы былі ўключаны ў Рэспубліцы Беларусь у спіс экстрэмісцкіх, а доступ да іх заблакаваны[2].

У 2021 годзе МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Рэвалюцыйнага дзеяння» экстрэмісцкім фарміраваннем[3]. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць[4].

Зноскі

  1. revbel.org
  2. news.21.by(недаступная спасылка)
  3. МВД признало «экстремистскими формированиями» три анархистских интернет‑ресурса (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона (2 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 18 студзеня 2022.
  4. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 22 снежня 2021.

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: