Руй Патрысью

партугальскі футбаліст

Руй Пе́дру душ Са́нтуш Патры́сью[3] або Руй Патрысіу (парт.: Rui Pedro dos Santos Patrício; нар. 15 лютага 1988, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Футбол
Руй Патрысью
Агульная інфармацыя
Поўнае імяРуй Педру душ Сантуш Патрысью
Нарадзіўся15 лютага 1988(1988-02-15)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства Партугалія
Рост189 см
Вага86 кг
Пазіцыябрамнік
Інфармацыя пра клуб
КлубІталія Рома
Нумар1
Маладзёжныя клубы
2000—2001Партугалія Лейрыя (Маразіш)
2001—2006Партугалія Спортынг
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2018Партугалія Спортынг326 (-276)
2018—2021Англія Вулверхэмптан Уондэрэрс112 (-137)
2021—Італія Рома
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004Партугалія Партугалія (да 16)5 (-5)
2004—2005Партугалія Партугалія (да 17)11 (-13)
2005—2006Партугалія Партугалія (да 18)4 (-4)
2006—2007Партугалія Партугалія (да 19)10 (-10)
2007Партугалія Партугалія (да 20)8 (-5)
2007—2010Партугалія Партугалія (да 21)14 (-9)
2010—Партугалія Партугалія97 (-86)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
БронзаРасія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
ЗолатаФранцыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

У раннім узросце Патрысью гуляў на пазіцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынга» і быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 года ў дзесятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выездзе быў перайграны «Марытыму» з лікам 0:1. За 15 хвілін да канца гульні Руй адбіў пенальці. Гэта быў адзіны матч Патрысью ў гэтым сезоне.

Перад пачаткам наступнага сезона каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Перэйра. Руй Патрысью перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў ветэрана Тыягу Ферэйра і сербскага галкіпера каманды Уладзіміра Стойкавіча. 27 лістапада 2007 года Патрысью правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У госцевым матчы пятага тура групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. У тым сезоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысью правёў у гэтым сезоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы лепшым маладым іграком лігі.

У міжсезонне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі гранд «Інтэрнацыянале»[4], але трансфер не адбыўся. 16 жніўня 2008 года ў матчы за Суперкубак Партугаліі з лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысью адбіў пенальці ў выкананні Луча Гансалеса.

У канцы сезона 2017/18 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам лісабонскага клуба Бруну ды Карвалью з-за таго, што той адмовіўся адпусціць брамніка ў «Вулверхэмптан Уондэрэрс», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, і ў аднабаковым парадку разарваў кантракт[5]. Неўзабаве падпісаў з «Вулверхэмптан Уондэрэрс» чатырохгадовы кантракт[6].

У ліпені 2021 года за 11 млн еўра перайшоў у італьянскую «Рому»[7].

Міжнародная кар’ера

правіць

29 студзеня 2007 года быў выкліканы Луісам Феліпі Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Іспаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

Дасягненні

правіць

«Спортынг»:

«Рома»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Еўропы: 2016

Зноскі

Спасылкі

правіць