Рауль Рэес

Рауль Рэес (ісп.: Raúl Reyes), сапраўднае імя — Луіс Эдгар Дэвіа Сільва (ісп.: Luis Edgar Devia Silva), (30 верасня 19481 сакавіка 2008) — калумбійскі прафсаюзны дзеяч, а затым рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі—Арміі народа (ФАРК).

Луіс Эдгар Дэвіа Сільва
Рауль Рэес
Рауль Рэес
Дата нараджэння30 верасня 1948
Месца нараджэнняУіла, Калумбія
Дата смерці1 сакавіка 2008
Месца смерціЭквадор
Грамадзянства
ПрыналежнасцьРэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа
Род войскаўРэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі
Гады службы?—2008
ЗваннеЧлен Цэнтральнага Вярхоўнага камандавання
Бітвы/войныКалумбійскі канфлікт

Біяграфія

правіць

Рауль Рэес быў кіраўніком прафсаюза на прадпрыемстве «Нестле», аднак вымушаны быў сысці ў падполле пасля пагроз з боку «эскадронаў смерці». Той чалавек, які сабраў і адправіў яму грашовую дапамогу, датчанін Віга Тофтэн-Ёгрэнсэн, пазней быў асуджаны на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за «фінансаванне тэрарызму»[1]. Лічыўся другім чалавекам у кіраўніцтве паўстанцкай групоўкі і выконваў абавязкі міністра замежных спраў, прадстаўляючы інтарэсы ФАРК на перамовах, а таксама рабіў афіцыйныя заявы ад яе імя. Па некаторых даных лідар арганізацыі Мануэль Маруланда вельмі давяраў яму і нават разглядаў у якасці свайго магчымага пераемніка.

Рауль Рэес быў забіты ў выніку ўварвання войскаў Калумбіі на тэрыторыю Эквадора. Ён наступіў на ўсталяваную самім жа ФАРК міну пры спробе бегчы з лагера паўстанцаў, падвергнутага бамбардзіроўцы[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць