Расійская Прэм’ер-ліга

найвышэйшы ўзровень расійскіх футбольных ліг

Расійская Прэм’ер-ліга (руск.: Российская Премьер-лига), альбо СОГАЗ чэмпіянат Расіі па футболе сярод каманд клубаў Прэм’ер-Лігі (руск.: СОГАЗ чемпионат России по футболу среди команд клубов Премьер-Лиги) — найвышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Расіі.

Расійская Прэм’ер-ліга
Расійская футбольная Прэм’ер-ліга
КраінаРасія Расія
ФедэрацыяУЕФА
Заснаваны1992
Кол-ць каманд16
Узровень у сістэме ліг1
Выбыванне ўПершынство ФНЛ
Нацыянальныя турнірыКубак Расіі
Суперкубак Расіі
Міжнародныя турнірыЛіга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможцаЗеніт Санкт-Пецярбург (8-ы тытул, сезон 2021/22)
Найбольш тытулаваныСпартак Масква (10 тытулаў)
Сайтwww.RFPL.org
сезон 2022/23

Гісторыя правіць

Расійская імперыя правіць

Рэгулярныя футбольныя турніры на тэрыторыі Расійскай імперыі першапачаткова праводзіліся толькі ў Санкт-Пецярбургу. Першы чэмпіянат быў праведзены ў 1901 годзе. У рамках першынства разыгрываўся кубак Аспдэна, названы па імі англійскага прадпрымальніка, заснаваўшага прыз.

З пачатку 10-х гадоў XX стагоддзя гарадскія чэмпіянаты пачынаюць праводзіцца ў многіх гарадах імперыі, у тым ліку і ў Маскве.

У 1912—1914 гадах Усерасійскім футбольным саюзам (УФС) праводзіліся чэмпіянаты паміж камандамі гарадоў.

РСФСР, СССР правіць

Пасля рэвалюцыі ў Савецкай Расіі былі праведзены чэмпіянаты 1920 і 1922. Пасля ўтварэння СССР у 1922 годзе сталі праводзіцца чэмпіянаты СССР.

Сучасная гісторыя правіць

Пасля распаду СССР у 1991 годзе былыя савецкія рэспублікі пачалі праводзіць незалежныя футбольныя чэмпіянаты. У савецкай Вышэйшай лізе было недастаткова расійскіх клубаў, каб скласці лігу. Таму ў 1992 годзе ў расійскай Вышэйшай лізе спаборнічалі 20 расійскіх клубаў з вышэйшай (6 каманд), першай (11) і другой (3) ліг чэмпіянату СССР. Для памяншэння агульнай колькасці матчаў каманды былі падзеленыя на дзве групы. Колькасць каманд у Вышэйшай лізе была паступова скарочана: 18 ў 1993 годзе і 16 у 1994 годзе. З тых часоў Вышэйшы дывізіён (і Прэм’ер-Ліга) складаецца з 16 клубаў, за выключэннем эксперыменту ў 1996 і 1997 гадах, калі каманд было 18.

У першую дзесяцігодку існавання расійскага першынства дамінуючай сілай у Вышэйшым дывізіёне быў маскоўскі «Спартак», які выйграў дзевяць чэмпіянатаў за дзесяць гадоў. Адзіны, акрамя «Спартака», клуб, які стаў за гэты час чэмпіёнам — «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ) (у сезоне 1995 года).

У агульнай складанасці ў чэмпіянатах Расіі ў розныя гады выступалі 50 каманд, якія прадстаўлялі 32 суб’екта Расійскай Федэрацыі: Масква (7 каманд), Краснадарскі край (5), Ніжагародская вобласць (3), Маскоўская вобласць (2), Самарская вобласць (2), Валгаградская вобласць (2), Прыморскі край (2), Татарстан (2), Санкт-Пецярбург, Растоўская вобласць, Яраслаўская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Калінінградская вобласць, Варонежская вобласць, Новасібірская вобласць, Томская вобласць, Цюменская вобласць, Саратаўская вобласць, Тульская вобласць, Арэнбургская вобласць, Стаўрапольскі край, Пермскі край, Паўночная Асеція, Калмыкія, Дагестан, Башкартастан, Кабардзіна-Балкарыя, Чачня, Мардовія, Ленінградская вобласць, Хабараўскі край, Краснаярскі край, Тамбоўская вобласць.

Тытульныя спонсары правіць

Прызёры правіць

СезонЧэмпіён2-е месца3-е месца
1992*Спартак МаскваСпартак УладзікаўказДынама Масква
1993*Спартак МаскваРотар ВалгаградДынама Масква
1994*Спартак МаскваДынама МаскваЛакаматыў Масква
1995*Спартак-Аланія УладзікаўказЛакаматыў МаскваСпартак Масква
1996*Спартак МаскваАланія УладзікаўказРотар Валгаград
1997*Спартак МаскваРотар ВалгаградДынама Масква
1998**Спартак МаскваЦСКА МаскваЛакаматыў Масква
1999**Спартак МаскваЛакаматыў МаскваЦСКА Масква
2000**Спартак МаскваЛакаматыў МаскваТарпеда Масква
2001**Спартак МаскваЛакаматыў МаскваЗеніт Санкт-Пецярбург
2002Лакаматыў МаскваЦСКА МаскваСпартак Масква
2003ЦСКА МаскваЗеніт Санкт-ПецярбургРубін Казань
2004Лакаматыў МаскваЦСКА МаскваКрылы Саветаў Самара
2005ЦСКА МаскваСпартак МаскваЛакаматыў Масква
2006ЦСКА МаскваСпартак МаскваЛакаматыў Масква
2007Зеніт Санкт-ПецярбургСпартак МаскваЦСКА Масква
2008Рубін КазаньЦСКА МаскваДынама Масква
2009Рубін КазаньСпартак МаскваЗеніт Санкт-Пецярбург
2010Зеніт Санкт-ПецярбургЦСКА МаскваРубін Казань
2011/12Зеніт Санкт-ПецярбургСпартак МаскваЦСКА Масква
2012/13ЦСКА МаскваЗеніт Санкт-ПецярбургАнжы Махачкала
2013/14ЦСКА МаскваЗеніт Санкт-ПецярбургЛакаматыў Масква
2014/15Зеніт Санкт-ПецярбургЦСКА МаскваКраснадар
2015/16ЦСКА МаскваРастоўЗеніт Санкт-Пецярбург
2016/17Спартак МаскваЦСКА МаскваЗеніт Санкт-Пецярбург
2017/18Лакаматыў МаскваЦСКА МаскваСпартак Масква
2018/19Зеніт Санкт-ПецярбургЛакаматыў МаскваКраснадар
2019/20Зеніт Санкт-ПецярбургЛакаматыў МаскваКраснадар
2020/21Зеніт Санкт-ПецярбургСпартак МаскваЛакаматыў Масква
2021/22Зеніт Санкт-ПецярбургСочыДынама Масква
* Ліга называлася Вышэйшая ліга
** Ліга называлася Вышэйшы дывізіён

Спасылкі правіць