Плешчаніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пле́шчаніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Плешчаніцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уЛагойскі раён
Уключае18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрПлешчаніцы
Дата ўтварэння20 жніўня 1924,
30 кастрычніка 2009
Дата скасавання26 верасня 1983
старшыняСідарэвіч Аляксандр Міхайлавіч
Насельніцтва (2019)7 013
Плошча130,85 км²
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код1774
Код аўтам. нумароў5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 26 верасня 1983 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Плешчаніцкага пассавета.

30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў, без Плешчаніц) — 1210 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7277 чалавек[4].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • філіял «Птушкафабрыка „Перамога“ ААТ „1-я Мінская птушкафабрыка“»;
  • ААТ «Жэсцінае».

Зноскі

Літаратура правіць