Першамайская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Першамайская (трансліт.: Pieršamajskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта 28 мая 1991 года, праз 5 месяцаў пасля першага ўчастку Аўтазаводской лініі. Адзіная станцыя ў Мінскім метрапалітэне з бакавым размяшчэннем платформаў.

«Першамайская»
руск.: Первомайская
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця28 мая 1991
Праектная назваСацыялістычная
РаёнЦэнтральны
Тыпкалонная двухпралётная дробнага залажэння
Колькасць платформаў2
Тып платформаўберагавыя
Форма платформаўпрамая
Даўжыня платформаў, м105 метраў
АрхітэктарыУладзімір Мікалаевіч Целяпнёў, Аляксандр Мікалаевіч Пятроў і Aleksandr Petrov[d]
МастакіЮрый Мікалаевіч Каралевіч
Выхад да вуліцвуліца Леніна
Наземны транспартА: 127
Код станцыі215
Суседнія станцыіКупалаўская і Пралетарская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміКаменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміКунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміСпартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміПершамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМагілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Гісторыя правіць

Пабудавана па праекце архітэктараў У. Целяпнёва, А. Пятрова і мастака Ю. Каралевіча[1]. Першапачаткова станцыя, праектная назва якой была «Сацыялістычная»[2], праектавалася з астраўной платформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаны тэхнічныя памылкі — у прыватнасці, не ўлічана прысутнасць пылаватых пяскоў каля рэчышча Свіслачы. У выніку план тунэляў і станцыі быў зменены, а дата адкрыцця станцыі перанесена з 31 снежня 1990 года на першае паўгоддзе 1991 года. Да заканчэння будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам[3].

Канструкцыя правіць

Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная (адзін пралёт схаваны). Структура вестыбюля — двухузроўневая, лесвіцы з верхняга вядуць да платформаў, размешчаных на ніжнім узроўні.На тарцавой сцяне вестыбюля размешчана мастацкая кампазіцыя. У аздабленні выкарыстаны пераважна белы мармур і шэры граніт.

На станцыі ўстаноўлены ліфты, прызначаныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзве празрыстыя шахты выведзены ў цэнтр платформаў з размешчанага на ўзровень вышэй вестыбюля[4][5].

Выхады правіць

Выхады «Першамайскай» размешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Свіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Мінск», завода «Мінск Крышталь», ліцэя БДУ і стадыёна «Дынама».

Фотагалерэя правіць

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. "З трэцяй лініяй! Адказваем на простыя пытанні аб Мінскам метро".
  3. Савецкія легенды мінскага метро (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2003. Праверана 7 лістапада 2020.
  4. На платформе станцыі метро «Першамайская» мантуюць ліфты
  5. Навошта на «Першамайскай» пад’ёмнік?(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць