Паталіпутра

Паталіпутра (санскр.: पाटलीपुत्रम्) — помнік археалогіі на месцы старажытнага горада. Знаходзіцца ў межах сучаснага горада Патна ў індыйскім штаце Біхар.

Старажытны горад
Паталіпутра
पाटलीपुत्रम्
Рэшткі будысцкага кляштара Арог'я
Рэшткі будысцкага кляштара Арог'я
25°35′58,90″ пн. ш. 85°11′04,60″ у. д.HGЯO
КраінаІндыя
Заснаваны490 да н.э.
Назва гарадзішчаПатна
Паталіпутра (Індыя)
Паталіпутра
Паталіпутра (Індыя)
Паталіпутра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Згодна будысцкім запісам, Паталіпутра была заснавана як крэпасць на рацэ Ганг валадаром Аджаташатру з Магадхі каля 490 г. да н. э. Да IV ст да н. э. яна пераўтварылася ў сталіцу адносна невялікай дзяржавы на чале дынастыі Шаішунага. У 345 г. да н. э. Махападма Нанда захапіў у Паталіпутры ўладу і зрабіў яе цэнтрам імперыі Нанда. Пазней яна з’яўлялася сталіцай імперыі ГуптаМаур’я. У 486 г. да н. э. і ў 383 г. да н. э. у Паталіпутры збіраліся галоўныя рады будыстаў.

Арыян з Нікамедыі, які абапіраўся на запісы Мегасфена, што наведваў рэзідэнцыю Чандрагупты ў Паталіпутры, апісваў горад у 10 міль у даўжыню і 1,75 мілі ў шырыню. Гарадскі мур меў 570 веж і 64 брамы. Страбон паведамляў наступнае[1]:

Пры злучэнні Інда з іншай ракой, як кажуць, размешчаны Палібофры ў 80 стадый у даўжыню і 15 у шырыню ў форме паралелаграму, горад акружаны драўляным тынам з прасечанымі ў ім адтулінамі, так што праз гэтыя прасветы можна страляць з лука. Перад тынам цягнецца роў як для абароны, так і для сцёку бруду з горада. Племя, у вобласці якога знаходзіцца гэты горад, завецца прасіямі, яно самае выдатнае з усіх.

Падчас раскопак у 1895 г. і 19261927 гг. археолагамі сапраўды былі выяўлены рэшткі тыну, узгаданага Страбонам. Пра шчыльныя сувязі валадароў Паталіпутры з эліністычным светам кажа знаходка калон з мясцовым ордарам, распрацаваным на аснове старажытнагрэчаскіх прыкладаў.

Паталіпутра заставалася важным палітычным і рэлігійным цэнтрам да XII ст. пакуль не пацярпела ад нашэсця цюркаў. У XVI ст. яна была адроджана афганскай дынастыяй Суры пад назвай Патна.

Археалогія

правіць

Першым даследчыкам старажытнай Паталіпутры стаў брытанскі медык і археолаг-аматар Лоўранс Вадэл, які цікавіўся эпохай Ашокі. У 1895 г. ён пачаў раскопкі ў раёне Буланды-Багх на поўнач ад чыгуначнай станцыі Патны. Тут былі знойдзены рэшткі палаца перыяду Маўр’яў. Ён жа выявіў старажытны калодзеж Агам-Куан, пабудаваны Ашокай. З 19121913 гг. арганізуюцца прафесійныя археалагічныя экспедыцыі.

Паколькі на месцы старажытнай Паталіпутры месціцца сучасны горад Патна, то большасць месц для археалагічных даследаванняў не дасяжна. Раскопкі праводзіліся пераважна ў месцах Буланды-Багх, Кумхрар і вакол Агам-Куана. У Кумхрары вакол месца раскопак створаны парк, дзе дэманструюцца некаторыя артэфакты.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Страбон. Кніга 15, I:36

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: