Ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Імператарскі Ордэн Святога Дабравернага Князя Аляксандра Неўскага (руск.: Императорский О́рден Святого Благоверного Князя Алекса́ндра Не́вского, ордэн Святога Аляксандра Неўскага (руск.: орден Святого Александра Невского)) — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай імперыі з 1725 да 1917 года. Заснаваны Кацярынай I і стаў трэцім расійскім ордэнам пасля ордэна Св. Андрэя Першазванага і жаночага ордэна Св. Вялікамучаніцы Кацярыны.

Ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Ордэн Св. Аляксандра Неўскага
Дата заснавання21 мая (1 чэрвеня1725
ЗаснавальнікКацярына I
СтатусУручаецца, як Ордэн Аляксандра Неўскага Расійскай Федэрацыі
Дэвіз«За працы і Айчыну»
Колькасць ступеняў1
Знакі ордэна
Знак ордэнаЗалаты крыж, пакрыты чырвонай эмаллю, з двухгаловымі арламі паміж канцоў крыжа.
ЗоркаСярэбраная васьміпрамянёвая зорка.
Стужкачырвоная
Ордэнскія адзенніняма
Ордэнская стужка
Band to Order St Ekaterin.png
Адпаведнасць табелю аб рангах
ступенькласы па табелю
1I—III
Гл. таксама
Эта артыкул пра ордэн Расійскай імперыі. Інфармацыя пра ордэн СССР прыведзена ў артыкуле Ордэн Аляксандра Неўскага, СССР, а пра ордэн Расійскай Федэрацыі — у артыкуле Ордэн Аляксандра Неўскага, Расія.

Знак ордэна ўяўляў сабой чатырохканцовы прамы крыж з канцамі, якія пашыраюцца да канцоў, і характэрнымі двухгаловымі арламі, размешчанымі паміж канцамі крыжа. У цэнтры крыжа размяшчаўся круглы медальён з выявай коннай фігуры Аляксандра Неўскага. Таксама да знакаў ордэна адносілася сярэбраная васьміпрамянёвая зорка з дэвізам ордэна «ЗА ПРАЦЫ І АЙЧЫНУ» (руск.: ЗА ТРУДЫ И ОТЕЧЕСТВО)[1].

Гісторыя ордэна правіць

Ордэн Святога Аляксандра Неўскага быў задуманы Пятром I для ўзнагароджання за ваенныя заслугі. Аднак заснаваны ўжо пасля яго смерці 21 мая (1 чэрвеня1725 года Кацярынай I ордэн стаў выкарыстоўвацца і для ўзнагароджання грамадзянскіх асоб.

Упершыню кавалерамі ордэна сталі 18 чалавек у дзень вяселля дачкі Кацярыны і Пятра I, царэўны Ганны і герцага Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага Карла-Фрыдрыха. Мяркуючы па спісе ўзнагароджаных асоб, ордэн прызначаўся для ўзнагароджання не самых вышэйшых ваенных і дзяржаўных чыноў, якія адпавядаюць прыкладна генерал-лейтэнанту ці генерал-маёру. Аднак ужо 30 жніўня (10 верасня1725 года, у гадавіну перанясення з Уладзіміра мошчаў святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, імператрыца Кацярына I узнагародзіла ордэнам сябе, а таксама яшчэ 21 чалавека з вышэйшай знаці, у тым ліку польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму Аўгусту II і каралю Даніі Фрэдэрыку IV. У спіс не трапіў ніводны генерал-маёр. Ордэн зацвердзіўся як узнагарода для чыноў ад генерал-лейтэнанта і вышэй.

Да валадарання Кацярыны II ордэнам Святога Аляксандра Неўскага ўзнагародзілі каля 300 чалавек. Імператрыца Кацярына II выдала яшчэ 250 ордэнаў. За Паўлам I у 1797 годзе ордэн упершыню атрымаў афіцыйны статут і апісанне: «Крыж чырвоны, які мае ў прамежках двухгаловых арлоў, а ў сярэдзіне выяву Святога Аляксандра на кані. На іншым баку ў белым полі яго вензель з Княжацкаю Каронаю. Зорка сярэбраная, у сярэдзіне якой у сярэбраным полі вензельнае імя Святога Аляксандра Неўскага пад Княжацкаю Каронаю.»[2]. У 1860-я гады, па тагачаснай модзе, знак ордэна нярэдка пакрывалі чорнай эмаллю. У Паўлаўскі час засноўваецца асобая камісія з шасці кавалераў ордэна Аляксандра Неўскага, якая займалася дабрачыннай дзейнасцю на разавыя ўнёскі ў 200 рублёў ад новых узнагароджаных. Пры Аляксандру I унёскі павялічыліся.

У перыяд войнаў з Напалеонам 1812—1814 гадоў ордэн Святога Аляксандра Неўскага выдаваўся 48 раз, з іх 14 ордэнаў з дыяментамі. За Барадзінскую бітву Аляксандр I дараваў 4 ордэны вядомым генералам Д. С. Дахтурову, М. А. Міларадавічу, А. І. Астэрману-Талстому і М. М. Раеўскаму.

Вядома 3674 факты ўзнагароджання за час існавання ордэна[3], найбольш шчодра ўзнагарода раздавалася ў 1916 годзе (105 фактаў узнагароджання). Капітульным храмам ордэна з'яўляўся Траецкі сабор Аляксандра-Неўскай Лаўры. Як дзяржаўная ўзнагарода ордэн быў скасаваны ў 1917 годзе.

Ордэн захаваны ў эміграцыі домам Раманавых як дынастычная ўзнагарода[4]. Пра ўзнагароджанне ордэнам пасля 1917 гады гл. артыкул Падараванні тытулаў і ордэнаў Расійскай імперыі пасля 1917 года.

29 ліпеня 1942 года ў СССР быў заснаваны новы ордэн Аляксандра Неўскага для ўзнагароджання каманднага саставу Чырвонай Арміі.

Пасля распаду Савецкага Саюза ордэн быў захаваны ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расійскай Федэрацыі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі»[5] і Пастановай Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі ад 20 сакавіка 1992 года № 2557-I «Аб зацвярджэнні Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі „Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі“»[6]. Аднак, да 2010 года расійскі ордэн не меў статуту і афіцыйнага апісання, узнагароджанне ордэнам дзяржавай не адбывалася.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Д. Мядзведзева ад 7 верасня 2010 года № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай узнагароднай сістэмы Расійскай Федэрацыі» зацверджана, што ордэн Аляксандра Неўскага ізноў уваходзіць у дзяржаўную ўзнагародную сістэму Расійскай Федэрацыі, а таксама зацверджаны яго статут і апісанне[7]. Знак ордэна Аляксандра Неўскага Расійскай Федэрацыі капіруе дызайн дарэвалюцыйнага ордэна.

Ордэн Аляксандра Неўскага з'яўляецца адзінай узнагародай, якая існавала (з пэўнымі зменамі) ва ўзнагародных сістэмах Расійскай імперыі, Савецкага Саюза і Расійскай Федэрацыі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ордэн Святога Дабравернага князя Аляксандра Неўскага (руск.)(недаступная спасылка). medalirus.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 29 снежня 2012.
  2. Лозовский Е.В.. Орден Святого Александра (руск.)(недаступная спасылка). medalirus.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2014. Праверана 29 снежня 2012.
  3. Поўны спіс кавалераў ордэна святога Аляксандра Неўскага выдадзены ў выглядзе слоўніка // aquaviva.ru(недаступная спасылка)
  4. Брытанскі энцыклапедычны даведнік Burke’s Peerage, World Orders of Knighthood & Merit (ISBN 0-9711966-7-2). Імператарскі Ордэн Св. Дабравернага Князя Аляксандра Неўскага прадстаўлены на стар. 715—718 (том I), у раздзеле дзеючых дынастычных ордэнаў Расійскага Імператарскага Дому
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі» // bestpravo.com Архівавана 27 мая 2020.
  6. Пастанова Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі ад 20 сакавіка 1992 года № 2557-I «Аб зацвярджэнні Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі „Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі“» // sbornik-zakonov.ru
  7. Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Д. Мядзведзева ад 7 верасня 2010 года № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай узнагароднай сістэмы Расійскай Федэрацыі» // rg.ru (15 верасня 2010 года)

Літаратура правіць

  • С. Р. Серков. Первые ордена России // Военно-исторический журнал. — 1990. — № 1. — С. 93-95.
  • Орден святого Александра Невского, С. Шишков, «Награды России. 1698—1917 гг.», Т. 1, стр 198—261 

Спасылкі правіць