Ордэн Белай зоркі

дзяржаўная ўзнагарода Эстоніі

Ордэн Белай зоркі (эст.: Valgetähe teenetemärk) — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай Рэспублікі.

Ордэн Белай зоркі
Valgetähe teenetemärk
Выява ордэнскай планкіАпісанне ўзнагароды
Арыгінальная назваValgetähe teenetemärk
КраінаСцяг Эстоніі Эстонія
Тыпордэн[d]
Дата заснавання1936
Статусуручаецца
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяОрдэн Крыжа зямлі Марыі
МалодшаяОрдэн Арлінага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн быў заснаваны ў 1936 годзе ў памяць пра вызваленчую барацьбу народа Эстоніі.

Ордэнам Белай зоркі ўзнагароджваюцца грамадзяне Эстоніі за заслугі ў дзяржаўнай службе або мясцовым самакіраванні, а таксама замежнікі за заслугі перад Эстонскай дзяржавай.

Ордэн Белай зоркі мае пяць асноўных ступеняў (класаў) ад першай да пятай, а таксама асобую ступень — «ланцуг ордэна» і адну ступень медалю ордэна.

Апісанне правіць

Ступені ордэна Белай зоркі правіць

Першая, другая і трэцяя ступені (класа) ордэны маюць розны дызайн стужкі для мужчын і жанчын (жаночая больш тонкая). Чацвёртая і пятая ступені маюць адзіны дызайн для мужчын і жанчын. Першая і другая ступені маюць як зорку ордэна, так і знак (аналагічна для ланцуга ордэна, на які мацуецца знак ордэна, маецца і асобная зорка). Ступені з трэцяй па пятую маюць толькі зорку.

Знакі ордэна Белай зоркі ўсіх ступеняў маюць аднолькавы выгляд, але розныя памеры.

Каляровы тон чырвонай муаравай стужкі ордэна Белай зоркі, па міжнароднай сістэме колераў PANTONE, вызначаны, як 206МС.[1]

Элементы мастацкага афармлення знака ордэна і зоркі правіць

Знакі ордэна правіць

Ордэн Белай зоркі з ланцугом1-я ступень ордэна1-я ступень ордэна (для жанчын)
2-я ступень ордэна2-я ступень ордэна (для жанчын)3-я ступень ордэна
3-я ступень ордэна (для жанчын)4-я ступень ордэна5-я ступень ордэна
Медаль ордэнаМедаль ордэна, адваротны бок

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Walter, Hannes. Eesti teenetemärgid. Estonian orders and decorations. — Tallinn: Miniplast Pluss, 1998. — 396 lk. — ISBN 9985900170. (эст.) (англ.)

Спасылкі правіць