Нунцый
Ну́нцый (ад лац.: nuntius — веснік) — пастаянны дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Папа падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя адносіны. У наш час гэта вышэйшы дыпламатычны прадстаўнік Святога Прастола, адпавядае надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу. У большасці каталіцкіх краін з часу Венскага мірнага кангрэса 1815 г. нунцый з'яўляецца дуаенам (старэйшынай) дыпламатычнага корпуса. Вытворнае ад «нунцый» — «нунцыятура» — пасольства Святога Прастола ў якой-небудзь краіне. Таксама існуюць рангі дыпламатычных прадстаўнікоў святога Прастола — інтэрнунцый (ці пранунцый), апостальскі візітатар, апостальскі дэлегат.
Літаратура правіць
- Нунций // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаПаўночны полюсАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонАдмысловае:Search20 красавіка1 верасня19771912Кальвін Кулідж1928Закон сусветнага прыцягнення4 верасняПаўднёвы полюс2 верасня20 лістапада20 мая1924Нафта1923Нябесны экватарКалімантанФранклін РузвельтВасіль БыкаўІрына Барысаўна АкуловічНябесная механікаАстранамічны аб’ектНаркаманіяКапенгагенскі ўніверсітэтПункты ЛагранжаФрамМіхась БашлакоўБеларусьj0ru5Якуб КоласВікіпедыя:ФорумФрэдэрык VIII (кароль Даніі)СонцастаяннеДругая сусветная вайна